Іван Пеха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Пеха
Нарадзіўся 23 студзеня 1986(1986-01-23)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Славакія
Рост 187 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Славакія Слован (Браціслава) 2 (0)
2006—2007 Славакія Сенец 37 (1)
2008—2009 Румынія Чахлэўл (П’ятра-Нямц) 10 (0)
2008   Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (0)
2009—2011 Азербайджан Хазар-Ленкарань 31 (0)
2011—2012 Беларусь Нёман (Гродна) 26 (1)
2013 Азербайджан Раван (Баку) 17 (0)
2014 Латвія Ліепая 14 (0)
2014 Румынія Ацэлул (Галац) 2 (0)
2015 Эстонія Левадыя (Талін) 13 (0)
2016 Польшча Матор (Люблін) 2 (0)
2016—2017 Іспанія Тарэв’еха
2017 Іспанія Сьюдад Мурсія
2018 Літва Атлантас (Клайпеда) 9 (0)
2019 Чэхія Матарлет (Прага)
2020 Аўстрыя Кематэн
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2023.

Іван Пеха (славацк.: Ivan Pecha; нар. 23 студзеня 1986, Браціслава) — славацкі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у Славакіі, потым у Румыніі. Са жніўня па снежань 2008 года гуляў у арэндзе ў барысаўскім БАТЭ, у тым ліку ў Лізе чэмпіёнаў. Пасля два гады правёў у Азербайджане. У верасні 2011 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Па заканчэнні сезона 2012 пакінуў гродзенскі клуб. У ліпені 2013 года стаў іграком клуба «Раван» з Баку.

У першай палове 2014 года гуляў за «Ліепаю». У ліпені 2014 года перайшоў у румынскі «Ацэлул», але не здолеў замацавацца ў гэтым клубе.

У лютым 2015 года стаў іграком эстонскай «Левадыі»[2]. У ліпені таго ж года кантракт з «Левадыяй» быў скасаваны, пасля чаго Пеха на працягу года заставаўся без клуба. У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з польскім клубам «Матор» з Любліна, але ўжо ў кастрычніку пакінуў яго і пераехаў гуляць у ніжэйшыя лігі Іспаніі.

У студзені 2018 года стаў іграком літоўскага клуба «Атлантас», пакінуў яго ўлетку таго ж года. З верасня 2019 года выступаў за пражскі «Матарлет», у пачатку 2020 года далучыўся да аўстрыйскага «Кематэна». Летам 2020 года завяршыў кар’еру.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ivan Pecha // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бывший защитник БАТЭ продолжит карьеру в Эстонии

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]