Іван Рыгоравіч Ціхан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Olympic rings with white rims.svg
Алімпійскія ўзнагароды
Іван Ціхан, 2007
Лёгкая атлетыка (мужчыны)
Серабро Афіны 2004 Кіданне молата
Бронза Пекін 2008 Кіданне молата
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Золата Парыж 2003 Кіданне молата
Золата Хельсінкі 2005 Кіданне молата
Золата Асака 2007 Кіданне молата
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Гётэбарг 2006 Кіданне молата

Іва́н Рыго́равіч Ці́хан (нар. 24 ліпеня 1976, в. Глоўсевічы, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі атлет, кідальнік молату, трохразовы чэмпіён свету (2003, 2005, 2007), сярэбраны прызёр Летніх Алімпійскіх гульняў у Афінах (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз Іван Ціхан стаў чэмпіёнам свету ў кіданні молату ў жніўні 2003 на чэмпіянаце свету ў Парыжы, кінуўшы молат на адлегласць 83 метры 3 сантыметры.

У 2005 у Хельсінкі заваяваў першы залаты медаль для Беларусі. Іван Ціхан устанавіў новы рэкорд чэмпіянатаў свету, кінуўшы молат на 83,89 м. Тады ж Вадзім Дзевятоўскі заваяваў срэбны медаль, з вынікам 82,60 м.

Іван Ціхан — чэмпіён Беларусі (2005). На гэтым чэмпіянаце Беларусі Іван Ціхан устанавіў нацыянальны рэкорд Беларусі 86,73 м, што ўсяго на адзін сантыметр менш сусветнага рэкорда савецкага атлета Юрыя Сядых (1986). На Алімпійскіх гульнях у Афінах Іван Ціхан атрымаў срэбны медаль.

У 2006 ў Гётэбаргу Ціхан выйграў еўрапейскае першынства, а ў 2007 на чэмпіянаце свету ў Осацы з вынікам 83,63 м у трэці раз стаў чэмпіёнам свету. Да 2008 трэніраваўся ў расійскага трэнера Сяргея Літвінава.

На Летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008) Іван Ціхан паказаў трэці вынік і быў узнагароджаны бронзавым медалём. Аднак допінг-пробы І. Ціхана і сярэбранага прызёра спаборніцтваў В. Дзевятоўскага, якія яны здалі 17 жніўня адразу пасля алімпійскага фіналу, далі станоўчы вынік на тэстастэрон. Ціхан і Дзевятоўскі за прымяненне допінгу былі дыскваліфікаваныя, а заваяваныя імі медалі перададзены іншым спартсменам. Гэта рашэнне было аб'яўлена 11 снежня, пасля паседжання выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта. Аднак 10 чэрвеня 2010 Спартыўны арбітражны суд (САS) вынес рашэнне аб тым, што допінг-пробы І. Ціхана і В. Дзевятоўскага былі ўзяты з парушэннем правілаў. Такім чынам, спартсменам вернуты тытулы прызёраў Алімпіяды-2008.

У 2012 Іван Ціхан быў лідарам сусветнага сезона ў кіданні молата. Аднак ён не змог прыняць удзел на Алімпіядзе ў Лондане. Віной гэтаму стала рашэнне Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (ІААФ) аб адхіленні атлета з-за станоўчых допінг-пробаў, узятых у яго на Гульнях-2004 у Афінах і на чэмпіянаце свету-2005 у Хельсінкі. Паводле рашэння МАК допінг-пробы захоўваюцца 8 гадоў, на працягу якіх яны могуць быць пераправерана з выкарыстаннем новых методык выяўлення забароненых прэпаратаў. Тэрмін захоўвання матэрыялаў, узятых у Афінах-2004, заканчваўся 29 жніўня. Іван Ціхан на Гульнях у Афінах стаў сярэбраным прызёрам. Вестка пра яго станоўчы тэст і запрашэнне на ўскрыццё пробы «В» прыйшлі ў Мінск у сярэдзіне ліпеня. 24 ліпеня ў Лазане аналізы 2004 і 2005 гадоў зноў аказаліся станоўчымі.[1]

Жыве ў Гродне. Жонка Вольга таксама атлетка, займалася кіданнем дыска. Мае сына Івана. Іван Ціхан — заслужаны майстар спорту Беларусі.

Асабістыя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Рост — 185 см
  • Вага — 105 кг
  • Асабісты рэкорд (2005) — 86,73 м

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]