Іван Стрыніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Стрыніч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 ліпеня 1987(1987-07-17)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Харватыя
Рост 186 см[3]
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
Харватыя Хайдук (Спліт)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Францыя Ле-Ман 0 (0)
2007—2008 Харватыя Хрвацкі Драгаволяц 22 (1)
2008—2011 Харватыя Хайдук (Спліт) 51 (4)
2011—2014 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 85 (4)
2015—2017 Італія Напалі 26 (0)
2017—2018 Італія Сампдорыя 17 (0)
2018—2019 Італія Мілан 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Харватыя Харватыя (да 17) 18 (0)
2004—2006 Харватыя Харватыя (да 19) 12 (1)
2008 Харватыя Харватыя (да 21) 2 (0)
2010—2018 Харватыя Харватыя 49 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 жніўня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Стрыніч (харв.: Ivan Strinić; нар. 17 ліпеня 1987, Спліт, СФРЮ) — харвацкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Харватыі (2010—2018).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Іван знаходзіўся ў сістэме французскага клуба «Ле-Ман», за які аднак не правёў ніводнай гульні. На радзіме гуляў за клубы «Хрвацкі Драгаволяц» і «Хайдук».

«Дняпро»[правіць | правіць зыходнік]

27 студзеня 2011 года Стрыніч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Дняпро»[4]. Паводле некаторых дадзеных, сума трансферу склала 4 мільёны еўра[5]. У футболцы «Дняпро» Іван дэбютаваў 6 сакавіка 2011 года, у матчы чэмпіянату Украіны супраць «Таўрыі» (2:2)[6], у ім жа забіў і свой першы гол за клуб прыгожым ударам з трыццаці метраў. 20 сакавіка, у прынцыповым супрацьстаянні з кіеўскім «Дынама» прынёс перамогу сваёй камандзе, забіўшы адзіны гол[7].

Італія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля чатырох сезонаў праведзеных ва ўкраінскай лізе Іван быў набыты італьянскім клубам «Напалі». 31 жніўня 2017 года за 2 млн еўра перайшоў у «Сампдорыю»[8].

У ліпені 2018 года на правах свабоднага агента перайшоў у «Мілан»[9], аднак у жніўні ў абаронцы выявіліся праблемы з сэрцам, з-за якіх ён толькі са студзеня 2019 года пачаў з’яўляцца на лаўцы запасных. У жніўні 2019 года, так і не згуляўшы ні ў адным матчы, па ўзаемнай згодзе пакінуў «Мілан»[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У нацыянальнай зборнай Харватыі Іван дэбютаваў 19 мая 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі, гульня скончылася перамогаў харвацкіх футбалістаў з лікам 1:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Хайдук»

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]