Іван Сідаравіч Іжакевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Сідаравіч Іжакевіч
укр.: Іва́н Си́дорович Їжаке́вич
Дата нараджэння:

18 студзеня 1864({{padleft:1864|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})

Месца нараджэння:

сяло Вішнапаль, Уманскі павет, Кіеўская губерня, Расійская імперыя[1]

Дата смерці:

19 студзеня 1962({{padleft:1962|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (98 гадоў)

Месца смерці:

Кіеў, Украінская ССР, СССР

Падданства:

Расійская імперыя

Грамадзянства:

СССР

Жанр:

жывапіс, графіка

Узнагароды:

Народны мастак Украінскай ССР (1951)

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Іван Сідаравіч Іжакевіч (18 студзеня 1864, сяло Вішнапаль, Кіеўская губерня19 студзеня 1962, Кіеў) — украінскі мастак, графік, пісьменнік.

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям'і на Уманшчыне. У 1874 годзе ў 10-гадовым узросце адправіўся ў Кіеў, жадаючы стаць мастаком. Служыў пасланцам пры манастыры, у 1879-1881 гадах вучыўся ў мастацкай школе пры Кіева-Пячэрскай лаўры. Затым паступіў у прыватную школу мастака М. І. Мурашка. У 1882-1884 гадах удзельнічаў у рэстаўрацыі старадаўніх фрэсак Кірылаўскага манастыра ў Кіеве.

З 1884 года вучыўся ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі жывапісу, за поспехі быў узнагароджаны срэбнымі медалямі. У 1888 годзе з-за недахопу сродкаў быў вымушаны пакінуць Акадэмію, працаваў настаўнікам малявання ў сельскай школе. Ілюстраваў перыядычныя выданні, на працягу 29 гадоў супрацоўнічаў з часопісам «Ніва». У 1911 годзе распісваў царкву Святога Георгія ў горадзе Берасцечка на Валыні. З 1917 года жыў і працаваў у Кіеве.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2