Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі
| Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі | |
![]() Іван Уладзіслававіч Жалтоўскі |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Працы і дасягненні | |
| Працаваў у гарадах: | |
| Архітэктурны стыль: |
рэтраспектывізм (неа-рэнесанс) |
| Найважнейшыя пабудовы: | |
| Горадабудаўнічыя праекты: | |
| Рэстаўрацыя помнікаў: |
Сядзіба Варанцова, 1890-я гг[1]. |
| Нерэалізаваныя праекты: |
Серыя «сталінскіх» буйнапанэльных хат |
| Навуковыя працы: |
Пераклады Паладзіа (Чатыры кнігі пра архітэктуру) |
| Узнагароды: | |
Жалтоўскі Іван (Уладзіміравіч[2], Уладзіслававіч) (15(27) лістапада 1867, Пінск — 16 чэрвеня 1959), беларускі і расійскі архітэктар, тэарэтык, педагог, ганаровы член АН БССР, акадэмік Акадэміі архітэктуры СССР, Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР.
Скончыў Пецярбурскую Акадэмію мастацтваў, у 1909 атрымаў званне акадэміка архітэктуры. Узначальваў праектыровачныя школы-майстэрні ў Маскве.
Творчасць І. Жалтоўскага абапіралася як на дасягненні архітэктуры Антычнасці і эпохі Адраджэння, так і на традыцыі старажытнарускага дойлідства. Запраектаваў званіцу касцёлу Маці Божай Ружанцовай (Пінск). Сярод шматлікіх прац І. Жалтоўскага, м.і. г.зв. дом Тарасава на Спірыдонаўцы, дом Скакавога таварыства на Бегавой, будынкі Першай Сельскагаспадарчай выставы (1923), будынак Дзяржбанку (1929), шэраг жылых будынкаў у Маскве, традыцыйна званых «дамамі Жалтоўскага». Удзельнічаў у генеральнай рэканструкцыі Масквы. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у аднаўленні Гомеля. Аўтар прац па тэорыі і практыцы архітэктуры. Перакладаў трактаты італьянскіх архітэктараў Адраджэння.
Заслужаны дзеяч навукі і мастацтваў РСФСР, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).
Зноскі
- ↑ История московских районов: энциклопедия / под ред. К. А. Аверьянова. — М., Астрель, АСТ, 2006. — 830 стар.: іл. ISBN 5-17-029169-8, ISBN 5-271-11122-9
- ↑ Паводле Святая Русь… але сумніўна, бо з іншых крыніц Уладзіслававіч.
Літаратура [правіць]
- Святая Русь: Энциклопедический словарь русской цивилизации / сост. О.А. Платонов. — М, 2000. — 1040 с. ISBN 5-901364-01-5
- Асобы
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Памерлі 16 ліпеня
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Архітэктары паводле алфавіту
- Рэстаўратары
- Памерлі 16 чэрвеня
- Архітэктары Беларусі
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары СССР
- Акадэмікі Акадэміі архітэктуры СССР
- Архітэктары Масквы
- Архітэктары Гомеля
