Іван Франьіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Іван Франьіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Фрэнкі Франьіч
Нарадзіўся 10 верасня 1987(1987-09-10)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Аўстралія
 Харватыя
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўстралія Мельбурн Найтс
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Аўстралія Сент-Олбанс Сэйнтс 39 (5)
2007—2008 Аўстралія Мельбурн Найтс 50 (9)
2009 Аўстралія Оклей Кэнанс 17 (2)
2009—2014 Аўстралія Брысбен Роар 113 (11)
2014—2015 Расія Тарпеда (Масква) 4 (0)
2015—2017 Аўстралія Мельбурн Сіці 39 (1)
2017 Паўднёвая Карэя Тэгу 2 (0)
2017—2018 Аўстралія Брысбен Роар 16 (2)
2018—2020 Аўстралія Перт Глоры 53 (4)
2020—2021 Аўстралія Макартур 19 (0)
2022 Аўстралія Гайдэльберг Юнайтэд 20 (2)
2023— Аўстралія Мельбурн Найтс 18 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2015 Аўстралія Аўстралія 20 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі Азіі
Золата Аўстралія 2015
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 лютага 2018

Іван Франьіч (англ.: Ivan Franjic; нар. 10 верасня 1987, Мельбурн, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, абаронца клуба «Мельбурн Найтс» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аўстраліі. Мае харвацкія карані.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў на радзіме, дзе гуляў за шматлікія клубы ў рэгіянальных лігах. У 2009 годзе ігрок далучыўся да клуба «Брысбен Роар» з А-Лігі. 12 верасня ў матчы супраць «Ньюкасл Джэтс» ён дэбютаваў за новую каманду. 20 кастрычніка 2010 года ў матчы супраць «Сентрал Кост Марынерс» Іван забіў свой першы гол за «Роар».

У жніўні 2014 года Франьіч перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Тарпеда», які базуецца ў сталіцы Расіі. Дамова з клубам была складзена на 3 гады. Дэбют іграка прыпаў на нічыйны паядынак (0:0) з клубам «Кубань», калі Іван выйшаў на змену ў другім тайме. У красавіку 2015 года разарваў кантракт з «Тарпеда» з-за затрымак выплату заробку[3].

У чэрвені 2015 года вярнуўся ў Аўстралію, падпісаўшы кантракт з клубам «Мельбурн Сіці»[4]. У ліпені 2017 года стаў іграком паўднёвакарэйскага клуба «Тэгу», аднак правёў за яго толькі 2 матчы ў Кей-Лізе. У лістападзе 2017 года зноў далучыўся да «Брысбен Роар». У маі 2018 года, пакінуўшы клуб з Брысбена ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з клубам «Перт Глоры».

У жніўні 2020 года перайшоў у «Макартур», сезон 2022 правёў у складзе «Гайдэльберг Юнайтэд». У студзені 2023 года далучыўся да «Мельбурн Найтс».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За зборную Аўстраліі футбаліст дэбютаваў у 2012 годзе. У 2015 годзе ў складзе зборнай стаў пераможцам хатняга Кубка Азіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Брысбен Роар»:

«Мельбурн Сіці»:

«Перт Глоры»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]