Іван Фаміч Хруцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іван Хруцкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Фаміч Хруцкі
Аўтапартрэт (1884)
Аўтапартрэт (1884)
Дата нараджэння:

27 студзеня (8 лютага) 1810({{padleft:1810|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:8|2|0}})

Месца нараджэння:

мястэчка Ула, Лепельскі павет,
Віцебская губерня,
Расійская імперыя цяпер Бешанковіцкі раён

Дата смерці:

1 (13) студзеня 1885({{padleft:1885|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:13|2|0}}) (74 гады)

Месца смерці:

маёнтак Захарнічы (каля Полацка),
Віцебская губерня,
Расійская імперыя цяпер Віцебская вобласць

Падданства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Жанр:

мастак, жывапісец

Вучоба:

Імператарская Акадэмія Мастацтваў (Санкт-Пецярбург)

Стыль:

салонна-акадэмічны кірунак

Заступнікі:

Іосіф Сямашка

Уплыў:

А. Р. Варнек і М. Н. Вараб'ёў

Узнагароды:

Вялікі сярэбраны медаль ІАМ (1836)
Малы залаты медаль ІАМ (1838)

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Iван Фаміч ХРУЦКІ (польск.: Jan Chrucki; 8 лютага (27 студзеня) 1810, м. Ула — 13 студзеня (1 студзеня) 1885) — мастак, які дзейнічаў на тэрыторыі Расійскай Імперыі. Заснавальнік жанру акадэмічнага нацюрморта ў беларускім жывапісе[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іван Хруцкі нарадзіўся 27 студзеня 1810 года ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні ў сям'і грэка-каталіцкага святара. Беларус.[2]. Ivan Khrutsky (анг.)</ref>. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў на факультэце вольных мастацтваў Полацкага ліцэя, па сканчэнні якога паступіў у Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў, дзе вучыўся 9 гадоў. Малады мастак быў залічаны вольным слухачом па класу партрэтнага і ландшафтнага жывапісу. Ён таксама пачаў браць урокі жывапісу ў Джорджа Доу (1781-1829), англійскага жывапісца, які працаваў у 1818-1828 гадах у Расіі.[3]

Мастак неаднаразова атрымліваў медалі Акадэміі, а таксама быў узнагароджаны залатым гадзіннікам ад цара Мікалая I. У 1839 годзе І. Хруцкі стаў акадэмікам Акадэміі мастацтваў, пасля чаго вярнуўся на радзіму. З 1845 года жыў і працаваў у сваім маёнтку Захарнічы.

У сваёй творчасці аддаваў перавагу нацюрмортам. Мастацкі стыль І. Хруцкага хутка займеў шмат прыхільнікаў і паслядоўнікаў, што паспрыяла развіццю нацюрморта ў Расійскай імперыі. Таксама І. Хруцкі з'яўляўся майстрам партрэта, асабліва шмат партрэтаў напісаў у сталыя гады. Тады ж у творчасці мастака пачынаецца перыяд рэлігійных твораў.

Партрэт невядомай аўтарства І. Хруцкага на паштовай марцы Беларусі

Пахаваны на фамільных могілках у Захарнічах (цяпер Полацкі раён Віцебскай вобл.).

Нацыянальнасць[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальнасць Івана Хруцкага цяпер апісваецца па-рознаму, у залежнасці ад крыніцы, як беларуская[4], польская[5] або руская. Прычынай з'яўляецца гістарычная, культурная, этнічная і палітычная спецыфічнасць земляў, на якіх нарадзіўся мастак. У адной з крыніц ён быў апісаны так: паляк па нацыянальнасці, беларус па месцы нараджэння, канчаткова сфарміраваўся ў плыні рускай акадэмічнай школы[6]. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у сваіх публікацыях называе яго славутым беларускім жывапісцам і славутым землякам, адначасова падкреслівае, што яго мастацкая спадчына – набытак культуры не толькі Беларусі[7]. Таксама Беларуская энцыклапедыя піша, што Хруцкі - гэта беларускі мастак, а яго творчасць звязаная з мастакім жыццём Беларусі і Расіі[8]. Советский энциклопедический словарь апісвае Хруцкага як рускага мастака, аднак без разтлумачэння, ці справа ў нацыянальнасці, дзяржаве ці культурным коле, у якім ён тварыў[9].

Зноскі

  1. Людміла Вакар. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага // Віцебск
  2. Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І.М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.
  3. http://artmuseum.by/ru/vyst/virt/k-200-letiyu-i.f.-xruczkogo
  4. Іван Хруцкі. 1810—1885: Альбом-каталог / склад. І.М. Паньшына. — Мн.: Беларусь, 1990. — 92 с., з іл. — 15000 экз.
  5. Jan Chrucki (ang.). The premier site for Russian culture
  6. Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810–1885) Je. Pietinowa: Biografija Iwana Fomicza Chruckogo (1810–1885) (ros.). Krossword-Kafie.
  7. Год Івана Хруцкага
  8. Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
  9. Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1989, С.1480

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 64-65.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 633.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: - канец ХVIII – пач. ХХ ст. – Мн., 1989. - С. 76-82.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мінск: БелСЭ ім. П. Броўкі, 1987. — Т. 5. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Вакар Л. Рэха сарматызму ў творчасці Івана Хруцкага / Л. Вакар // Мастацтва. – 2000. - №11. – С. 30–34.
  • Панышына І. Творы І. Ф. Хруцкага ў Польшчы / І. Панышына // Мастацтва. – 2000. – №2. – С. 20–22.
  • Шапашнікава А. "Майстар па жывапісе садавіны і гародніны" Пра творчасць Івана Хруцкага / А. Шапашнікава // Роднае слова. – 2000. - №2. – С. 89–91.
  • Кузнецов С. О. Живописец Иван Хруцкий: проблема интерпретации творчества «среднего художника» XIX в. // Вопросы отечественного и зарубежного искусства. Вып. 4: Проблемы изобразительного искусства XIX столетия. Л., 1990. С.82-99.
  • Вариант статьи на польском языке: Kuznecow. S. Malarz Jan Chrucki. Portret XIX-wiecznego 'artysty srednego'// Biuletyn historii sztuki. R. LX: 1998. nr.1-2. S.49-67.
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии — Минск: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — С. 133. — 496 с. — 8000 экз. (На белрус. мове)
  • Знаменитые русские художники: Биографический справочник. — СПб.: Азбука, 2000. — 400 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7684-0518-6