Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў
| Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў | |||
| руск.: Иван Терентьевич Клеймёнов | |||
| Дата нараджэння: | |||
|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: |
сяло Старая Сурава Усманскага павета Тамбоўскай губерні |
||
| Дата смерці: |
10 студзеня 1938 (39 гадоў) |
||
| Месца смерці: | |||
| Краіна: | |||
| Альма-матэр: | |||
| Узнагароды і прэміі |
|
||
Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў (1 (13) красавіка 1898—10 студзеня 1938)[1] — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў работ па распрацоўцы ракетнай тэхнікі ў СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1991, пасмяротна).
І. Ц. Кляймёнаў нарадзіўся ў сяле Старая Сурава Усманскага павета Тамбоўскай губерні (сучасны Усманскі раён Ліпецкай вобласці, Расія). У 1918 годзе скончыў земска-гарадскую гімназію ў Маршанску. З 1918 г. у Чырвонай Арміі. У пачатку 1921 года І. Ц. Кляймёнаў паступіў на вучобу ў 1-ы Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў в 1923 годзе быў пераведзены на інжынерны факультэт Акадэміі Паветранага Флоту імя М. Я. Жукоўскага, якую скончыў у 1928 годзе. З 1932 г. кіраваў газадынамічнай лабараторыяй, у 1933—1937 гг. рэактыўным НДІ. Пад кіраўніцтвам І. Ц. Кляймёнава распрацоўваліся рэактыўныя снарады М-8 і М-13 (РС-82 і РС-132)[2] для пускавых установак БМ-13 "Кацюша" і авіяцыйныя пускавыя ўстаноўкі.
2 лістапада 1937 г. І. Ц. Кляймёнаў быў арыштаваны органамі НКУС Масквы. 10 студзеня 1938 г. быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны.
І. Ц. Кляймёнаў цалкам рэабілітаваны на пасяджэнні Вярхоўнага суда СССР 11 ліпеня 1955 г.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 чэрвеня 1991 г. Кляймёнаву Івану Цярэнцьевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
Змест |
Памяць [правіць]
Імем І. Ц. Кляймёнава названы кратэр на адваротным боку Месяца.
Зноскі
- ↑ Дата нараджэння па Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1). і Клеймёнов Иван Терентьевич(руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
- ↑
Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на сайце «Героі краіны»(руск.)
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі [правіць]
Іван Цярэнцьевіч Кляймёнаў на сайце «Героі краіны»(руск.)
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |