Іван Юркавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архібіскуп Іван Юркавіч
Nadškof Ivan Jurkovič
Архібіскуп Іван Юркавіч
Герб
Сцяг5-ы Апостальскі нунцый у Расійскай Федэрацыі
з 19 лютага 2011
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Антоніа Меніні
Сцяг4-ы Апостальскі Нунцый ва Узбекістане
з 22 ліпеня 2011
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Антоніа Меніні
Сцяг3-і Апостальскі нунцый ва Украіне
22 красавіка 2004 — 19 лютага 2011
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Нікола Этэравіч
Пераемнік Архібіскуп Томас Галіксан
Сцяг4-ы Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь
28 ліпеня 2001 — 22 красавіка 2004
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Дамінік Грушаўскі
Пераемнік Архібіскуп Марцін Відавіч

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, багаслоў, выкладчык універсітэта
Імя пры нараджэнні Іван Юркавіч
Арыгінал імя
пры нараджэнні
Ivan Jurkovič
Нараджэнне 10 чэрвеня 1952(1952-06-10) (71 год)
Прыняцце свяшчэннага сану 29 чэрвеня 1977
Епіскапская хіратонія 6 кастрычніка 2001

Узнагароды
ордэн Святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра II ступені
Ганаровы канвентуальны капелан Вялікага крыжа Мальтыйскага ордэна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

І́ван Ю́ркавіч (славенск.: Ivan Jurković; нарадзіўся 10 чэрвеня 1952, Качэўе, Славенія) — рымска-каталіцкі дзеяч, тытулярны архібіскуп Крбавы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паходжання славенец. У 1978 годзе скончыў вывучэнне багаслоўя. Святарскія пасвячэнні прыняў 29 чэрвеня 1977. Вывучаў дыпламатыю ў Папскай Царкоўнай Акадэміі. 1 мая 1984 накіраваны на дыпламатычную службу Ватыкану. Надалей сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Карэі (19841988), аўдытар Апостальскай нунцыятуры ў Калумбіі (1988—1992), саветнік прадстаўніцтва Ватыкана ў Расійскай Федэрацыі (19921996), саветнік у Дзяржаўным сакратарыяце па пытаннях Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ).

Падчас сваёй службы ў Маскве быў таксама прафесарам кананічнага права ў каледжы каталіцкага багаслоўя імя святога Тамаша Аквінскага (19931996), дзе ён апублікаваў наступныя свае працы: «Кананічнае права пра шлюб» (Масква, 1994); «Кананічнае права пра Народ Божы» (Масква, 1995); «Каментар да кананічных структур Каталіцкага Касцёлу» (Масква, 1995); «Лацінска-расійскі слоўнік тэрмінаў і выразаў Кодэксу Кананічнага Права» (сумесна з А. Ковалем, Масква 1995); «Кананічнае права пра народ Божы і пра шлюб» (другое выданне, Масква, 2000). 22 лістапада 2001 акрэдытаваны Апостольскім нунцыем у Беларусі, 15 верасня 2004 яго змяніў Марцін Відавіч. 22 красавіка 2004 узначаліў Апостальскую нунцуятуру ва Украіне.

Валодае італьянскай, англійскай, рускай, іспанскай, нямецкай, французскай мовамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]