Іван Львовіч Ястржэмбскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іван Ястржэмбскі)
Іван Ястржэмбскі
Дата нараджэння 11 (23) верасня 1814
Месца нараджэння
Дата смерці 1880-я ці не раней за 1883
Грамадзянства  Расійская імперыя
Адукацыя
Асноўныя ідэі Петрашэвец  (руск.)
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Месца працы

Ян Фердынанд (Іван Львовіч) Ястржэмбскі[1] (польск.: Jan Ferdynand Jastrzębski, руск.: Иван Львович Ястржембский; 11 (23) верасня 1814, Такліноў, Мінская губерня1880-я ці не раней за 1883) — рэвалюцыянер-петрашэвец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Метрычны запіс царквы Сялецкага базыльянскага манастыра пра нараджэнне-хрышчэнне Яна Фердынанда Ястржэмбскага.

Нарадзіўся ў сям'і рэчыцкага асэсара Леана (Льва) Ястржэмбскага ў фальвараку Такліноў Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Вучыўся ў школе оўруцкіх базыльян, у Віленскім і Кіеўскім універсітэтах, але скончыў у 1841 годзе Імператарскі Харкаўскі ўніверсітэт.

Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін і Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу[1].

Крытыкаваў антынавуковую тэорыю народанасялення  (руск.) Т. Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі перадавых заходне-еўрапейскіх эканамістаў (Ш. Фур’е і інш.). На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў аказаў уплыў А. І. Герцэн. З 1848 актыўны член рэвалюцыйнага гуртка  (руск.) М. В. Петрашэўскага. 2 мая 1848 г. арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць[1].

3 студзеня прыгавораны да расстрэлу. У той самы дзень дастаўлены на Сямёнаўскі плац  (руск.) для прывядзення прысуду ў выкананне; смяротная кара заменена па канфірмацыі 6 гадамі катаргі. Сасланы ў Табольскую губерню. У 1857 годзе атрымаў дазвол вярнуцца ва ўнутраныя губерні Расіі, дзе да 1872 знаходзіўся пад наглядам паліцыі[1].

У другой палове 1850-х як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква — Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губерні. Аўтар мемуараў[1].

Зноскі

  1. а б в г д Ястржембский Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 721. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]