Іван II, вялікі князь маскоўскі
Іван II Іванавіч «Красны» (30 сакавіка 1326 — 13 лістапада 1359), сын Івана I Данілавіча Каліты. Князь звенігародскі (да 1354), маскоўскі (1354—1359), вялікі князь уладзімірскі (1353—1359), наўгародскі (1355—1359).
Паводле духоўнай граматы Івана Каліты Івану дасталіся 23 гарады і паселішчы, з іх галоўныя — Звянігарад і Руза. Пасля смерці брата Сямёна ў Івана з'явіўся супернік у вялікае княжанне Уладзімірскае — Канстанцін Васільевіч, якога падтрымлівалі наўгародцы, але хан аддаў ярлык Івану. Супернікі не адразу пагадзіліся з гэтым. Канстанцін прызнаў Івана толькі перад смерцю ў 1354; з Ноўгарадам у маскоўскага князя не было міру паўтара года. Па словах летапісца, Іван быў рахмяны, ціхі і міласцівы князь. Пахаваны ў Маскве, у Архангельскам саборы. Пры ім краінай фактычна кіраваў мітрапаліт Алексій
Сям'я [правіць]
Жонкі:
- з 1341 г. дачка князя Бранскага Дзмітрыя, княгіня Феадосія (пам. 1342 г.);
- з 1345 г. вялікая княгіня Аляксандра Іванаўна (пам. 27 снежня 1364 г.).
Сыны:
| Папярэднік |
Вялікі князь маскоўскі 1354 – 1359 |
Наступнік |
