Іван III Васільевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван III Васільевіч
вялікі князь маскоўскі
4 чэрвеня 1452 — 27 кастрычніка 1505
Сумесна з Васіль II
Папярэднік Васіль II

Нараджэнне 22 студзеня 1440[1][2]
Смерць 27 кастрычніка 1505[1][2] (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Васіль II
Маці Марыя Яраслаўна[d]
Жонка Марыя Барысаўна[d][5] і Соф’я Палеалог[5]
Дзеці Іван Іванавіч Малады, Васіль III, Юрый Іванавіч[d], Андрэй Іванавіч[d], Алена Іванаўна, Дзмітрый Іванавіч Жылка[d], Сямён Іванавіч[d], Inokinya Aleksandra[d], Yevdokiya Ivanovna[d] і Theodosia Ioannovna[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Васілевіч або Іван III, пазней Іва́н Вялі́кі (22 студзеня 1440 — 27 кастрычніка 1505) — вялікі князь маскоўскі (1462—1505).

Бацька — Васіль II, вялікі князь маскоўскі. Маці — Марыя Яраслаўна, дачка князя Яраслава Бараўскога, з серпухаўскай галіны нашчадкаў вялікага князя маскоўскага Данілы (роду Данілавічаў) і родзічка па бацькоўскай лініі[6]. Прамое імя, нададзенае па нараджэнні — Цімафей.

Іван III далучыў да Масквы многія ўдзельныя княствы Рурыкавічаў, процістаяў знешняй усходняй палітыцы Вялікага княства Літоўскага, скасаваў залежнасць Масквы ад татар пасля стаянне на Угры ў 1480 годзе. Другі шлюб — з Соф’я, пляменніцай апошняга візантыйскага імператара, дазволіў Івану апеляваць да спадчыны канстанцінопальскіх уладароў, адначасова спрыяў далучэнню да дасягненняў еўрапейскай культуры і навукі. Новае палітычнае і рэлігійнае становішча Маскоўскай дзяржавы паклала пачатак ідэі «Масква — трэцім Рымам», лічачы першым і другім адпаведна Рым і Канстанцінопаль.

Падчас кіравання Івана III да Масквы былі далучаны Яраслаўль (1463), Ноўгарад (1478), Цвер (1485), Вятка, Перм і іншыя гарады і землі.

Пры Іване III складзены Судзебнік 1497 года, разгарнулася вялікае будаўніцтва ў Маскве, узрасла міжнародная вядомасць Маскоўскай дзяржавы, вялікі князь маскоўскі ўзяў тытул «гасудар усяе Русі», такім чынам выказаў прэтэнзіі на падначаленне сваёй уладзе ўсіх зямель старажытнай Кіеўскай дзяржавы.

Прэтэнзіі на падначаленне ўсёй Русі[правіць | правіць зыходнік]

Іван III правіў у Маскве 43 гады і за гэты час здолеў ператварыць Вялікае Княства Маскоўскае ў цэнтралізаваную дзяржаву — Маскоўскую дзяржаву. Як пісаў расійскі гісторык М. М. Карамзін: «Адгэтуль гісторыя наша прымае годнасць сапраўды дзяржаўнай, апісваючы ўжо не бессэнсоўныя бойкі княжацкія, але дзеянне Царства, якое набывае незалежнасць і вялікасць. Рознаўладдзе знікае разам з нашым падданствам; утвараецца дзяржава моцная, як бы новая для Еўропы і Азіі, якія, бачачы яе са здзіўленнем, прапануюць ёй выдатнае месца ў іх сістэме палітычнай. Ужо саюзы і войны нашы маюць важную мэту: кожнае асобнае прадпрыемства з’яўляецца следствам галоўнай думкі, накіраванай на карысць Айчыны».

У 1478 годзе да Масквы далучаны Ноўгарад, у 1485 — Цвер, Тула, а таксама вялікая частка Вялікага княства Разанскага. На тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі незалежнымі засталіся толькі Пскоў[7] і частка Вялікага княства Разанскага[8].

Барацьба са звыклым да волі Ноўгарадам была асабліва доўгай. Наўгародцы не маглі вырашыць, чыё заступніцтва прыняць: Масквы або Вялікага Княства Літоўскага. Іван III два разы хадзіць на Ноўгарад з войскамі (у 1471 і ў 1478 гадах). Пасля першага паходу на Ноўгарад (1471) Іван III прымусіў наўгародцаў «ставіць архіепіскапа на Маскве»[9].

У выніку другога паходу (1478), веча было знішчана, як палітычны інстытут, а вечавы звон вывезены ў Маскву, як знак падначалення Наўгародскай зямлі вялікаму князю маскоўскаму.

Адносіны з татарамі. Стаянне на Угры[правіць | правіць зыходнік]

Менавіта Іван III здолеў канчаткова пакончыць з татара-мангольскім нашэсцем. Паводле падання, у 1480 годзе хан Ахмат даслаў у Маскву чарговае пасольства з патрабаваннем даніны. Іван III Васілевіч паклікаў да сабе паслоў, але замест таго, каб заплаціць даніну, князь, дэманстратыўна разарваўшы і растаптаўшы нагамі партрэт хана, загадаў забіць усіх паслоў, акрамя аднаго. Гэтаму апошняму ён загадаў вяртацца дахаты і перадаць хану, каб пакінуў Маскву ў спакоі, у адваротным выпадку князь паабяцаў зрабіць з ханам тое, што ўжо прарабіў з яго пасламі.

Хан Ахмат раз’юшыўся і, сабраўшы войскі, адправіўся ваяваць з непакорлівым князем. Акрамя таго, ён заручыўся падтрымкай і дапамогай літоўскага вялікага князя і польскага караля Казіміра.

Маскоўскія і татарскія войскі сустрэліся 6 кастрычніка 1480 годзе на берагах Угры. Маскоўцы стаялі на левым беразе, татары — на правым. Сілы былі прыкладна роўныя. Ні тыя, ні іншыя не вырашаліся напасці. Так яны стаялі да 11 лістапада 1480 года, калі ханскія войскі развярнуліся і сышлі дадому. Гэтае супрацьстаянне татарскіх і маскоўскіх войск атрымала назву «Стаянне на рацэ Угры». У выніку татарскага нашэсця, якое доўжылася больш двух стагоддзяў, скончылася.

А ў 1487 годзе Іван III здолеў паставіць Казанскае ханства ў васальную залежнасць ад Маскоўскага княства.

Масква і Вільня[правіць | правіць зыходнік]

У выніку вайны 1494 года, першай пасля стаяння на Угры ў 1408 годзе, да Вялікага Княства Літоўскага да Масквы адышла Вязьма. У выніку вайны 1500—1503 гадоў, якая пачалася няўдалай для ВКЛ бітвай на Ведрашы (1500), скончылася адыходам да Масквы гарадоў Ноўгарад-Северскага, Старадуба, Гомеля, Бранска, Таропца, Мцэнска, Дарагабужа і іншых.

Культурная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1479 годзе ў Маскве было скончана будаўніцтва новага каменнага Успенскага сабора. У 1485 годзе Іван III пачаў вялікае будаўніцтва на тэрыторыі Маскоўскага Крамля. Па яго загаду будавалася Званіца Івана Вялікага, Гранавітая палата і іншыя. У 1492 годзе на ўзбярэжжы Балтыйскага мора закладзена крэпасць Івангорад.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1497 годзе Іван III увёў Судзебнік, збор законаў дзяржавы, складзены яго загадам дзякам Гусевым на аснове «Рускай Праўды», судных грамат і традыцый маскоўскага судаводства.

Іван III Васілевіч быў жанаты з Візантыйскай царэўнай Соф’я. Жадаючы паказаць, што Масква ва ўсіх адносінах з’яўляецца пераемніцай Канстанцінопаля, Іван III упершыню на Русі ўвёў абрад шлюбу на царства. Акрамя таго, ён аб’яднаў Маскоўскі герб з гербам Візантыі: маскоўскага Георгія Пераможца, які забівае цмока, з візантыйскім двухгаловым арлом. Пры Іване III, з канца 15 ст., у звычай пачала ўводзіцца і візантыйская назва Русі — «Расія» — як назва Маскоўскай дзяржавы.

Князь Іван III Васілевіч памёр 27 кастрычніка 1505 і пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонкі:

  1. Марыя Барысаўна, княжна цвярская;
  2. Сафія Фамінічна Палеалог, Візантыйская царэўна, пляменніца Канстанціна XI, апошняга імператара Візантыі.

Дзеці:

Зноскі

  1. а б Н. Чечулин Иоанн III Васильевич // Русский биографический словарьСПб.: 1897. — Т. 8. — С. 193–228.
  2. а б Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 11.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Иван III Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Вернадский. «Россия в средние века»
  7. Пасля аддзялення Пскова ад Ноўгарада ў 1348 годзе, Пскоў прызнае маскоўскага князя сваім уладаром і згаджаўся абіраць на пскоўскае княжанне асоб, якія задавальняюць вялікага князя. З 1399 года гэтыя князі завуцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў па сваім меркаванні, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права змяшчаць прызначаных да іх князёў
  8. http://www.eliseev.ru/istor/ver022.htm
  9. Россия, разд. Северо-Восточная Россия XIII—XV веков