Ігар Алегавіч Аўдзееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Алегавіч Аўдзееў
Дата нараджэння 29 верасня 1959(1959-09-29) (64 гады)
Месца нараджэння
Бацька Алег Ціханавіч Аўдзееў
Маці Ефрасіння Леанідаўна Бондарава
Род дзейнасці кіназнавец, кінакрытык
Месца працы
Альма-матар
Член у

Ігар Алегавіч Аўдзееў (29 верасня 1959, Мінск, Беларусь) — кіназнавец, кінакрытык. З’яўляецца кіраўніком Музея гісторыі Беларускага кіно.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1981 годзе, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі ў 1987 годзе.

У 1986 годзе стажыраваўся ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі.

З’яўляецца лаўрэатам дзвюх прэмій Беларускага саюза кінематаграфістаў у 1996 і 2000 гадах, прэміі Гільдыі кінаведаў і кінакрытыкаў Саюза кінематаграфістаў Расіі ў 1999 годзе.

Працаваў у рэспубліканскай прэсе, аддзеле кіно і тэлебачання ІМЭФ.

Аўтар навуковай канцэпцыі стварэння і развіцця Музея гісторыі беларускага кіно.

Сфера навуковых інтарэсаў — сучасная практыка і тэндэнцыі развіцця экранных мастацтваў, праблема захавання і папулярызацыі кінаспадчыны.

Выбраныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Усе беларускія фільмы: Ігравое кіно (1926—1970). Каталог-даведнік. Т. 1. Аўтары-складальнікі: І. Аўдзееў, Л. Зайцава) — Мінск,1996
  • Хто прымусіць бегчы чарапаху, альбо Навошта нам патрэбны музей кіно? // На экранах. 1999., № 7.
  • Гісторыя кінамастацтва Беларусі: у 4-х т. Т. 4 (у сааўт. з Л. Зайцавай, А. Карпілавай, Г. Шнур). — Мінск, 2004

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Белорусское кино. Персоналии / Сост. О. Нечай, науч. ред. О. Нечай. — Мн.: Ковчег, 2007. — 504 с.: ил. — ISBN 978-985-6756-37-8