Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1939(1939-10-25) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, фотабіялогія
Навуковая сфера біяфізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сяргей Васілевіч Конеў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Пашаны

Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі (нар. 25 кастрычніка 1939, Мінск) — беларускі вучоны-біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1986), доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). З 1964 г. у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1974 г. Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі, з 2004 Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі). З 1983 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1984-1985 гг. в.а. дырэктара, у 1985-2010 гг. дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, адначасова з 1988 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з мая па кастрычнік 2001 в.а. Прэзідэнта НАН Беларусі. З 2002 па 2014 г. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы ў галіне мембраннай біяфізікі, фотабіялогіі, геномікі і пратэомікі. Ім вывучаны заканамернасці біялагічнага дзеяння святла на ўзроўні мембранных структур раслінных і жывёльных сістэм і сфармулявана канцэпцыя аб структурна-мембранным кантролі фотабіялагічных працэсаў у клетцы на прыкладзе функцыянавання фотарэцэптарнага і фотасінтэтычнага апаратаў, якая атрымала ўсебаковае эксперыментальнае абгрунтаванне ў яго даследаваннях і працах іншых аўтараў і паклала аснову новаму арыгінальнаму напрамку. Ім распрацаваны таксама ўніверсальныя схемы трансфармацыі ў клетцы слабых фізічных і хімічных сігналаў у біялагічны эфект, што рэалізуецца з удзелам іонаў кальцыю і цыклічных монануклеатыдаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, навучальнага дапаможніка.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Введение в молекулярную фотобиологию. Мн.: Наука и техника, 1971 (совм. с С.В. Коневым).
  • Фотобиология. 2 изд. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с С.В. Коневым).
  • Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с С.В. Коневым).
  • Фитохром - фоторегуляторный рецептор растений. Мн.: Навука i тэхнiка, 1992.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]