Ігар Аляксандравіч Марзалюк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Ігар Марзалюк)
Перайсці да: рух, знайсці

Ігар Аляксандравіч МАРЗАЛЮК (нар. 11 верасня 1968, Краснаполле) — беларускі гісторык.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута (1992). Завочна скончыў аспірантуру. У 1996 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Доктар гістарычных навук (2003). Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. Куляшова — загадчык секцыі археалогіі, загадчык кафедры. Займаўся археалагічнымі раскопкамі на Магілёўшчыне, вёў даследніцкую работу ў архівах Магілёва, Мінска, Вільнюса. Удзельнічаў у навуковых канферэнцыях і чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі ў Польшчы, Германіі і Чэхіі. Узначальвае абласную грамадскую арганізацыю «Магілёўскае краязнаўчае таварыства».

Аўтар даследаванняў па гісторыі Магілёва, у т.л. кнігі «Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах» (1997, у сааўтарстве з А. Р. Агеевым і І. А. Пушкіным; 2-е выд. перапрац. і дап. 1999). Аўтар вучэбнага дапаможнка «Гісторыя рэлігіі Беларусі (10-18 ст.)» (1997), манаграфіі «Магілёў у 12-18 ст. Людзі і рэчы» (1998).

[правіць] Літаратура

  • Марзалюк І. А. // Магілёўская даўніна. — Магілёў, 1995. С. 15;
  • Марзалюк Ігар Аляксандравіч // Памяць: Краснапольскі раён. — Мн., 2001. С. 479.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах