Ігар Міхайлавіч Кароль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігар Міхайлавіч Кароль
Дата нараджэння 4 ліпеня 1938(1938-07-04) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

І́гар Міха́йлавіч Каро́ль (нар. 4 ліпеня 1938, Чырвоны Сцяг, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі отарыналарынголаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Уздзенскую сярэднюю школу (1955) і лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута (1961). Служыў у Савецкай Арміі (1961—1966).

Працаваў отарыналарынголагам у Мінску 5-й гарадской клінічнай бальніцы, 1966—1972 гг.; старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, намеснікам дырэктара па АСК БелНДІСГІ, 1972—1974 гг.; старшым выкладчыкам, загадчыкам кафедры спартыўнай медыцыны, дацэнтам Беларускага інстытута фізічнай культуры, 1974—1979 гг.; урачом ЛОР-аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы, 1979—1981 гг. У 1981 г. абраны асістэнтам кафедры отарыналарынгалогіі БелДІУУ, у 1990 г. зацверджаны ў званні і пасады дацэнта, а ў 1993 годзе — прафесара той жа кафедры. Кандыдат медыцынскіх навук (1971), доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993).

Член-карэспандэнт нямецкага таварыства отарыналарынгалогіі, хірургаў галавы і шыі (Бон), член Міжнароднай Акадэміі отарыналарынгалогіі — хірургаў галавы-шыі.

Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, шэрагу вынаходніцтваў і рацыяналізатарскіх прапаноў, суаўтар дзвюх манаграфій.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]