Ігар Сяргеевіч Варанкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ігар Варанкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Сяргеевіч Варанкоў
Нарадзіўся 24 красавіка 1981(1981-04-24)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Украіна
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Украіна Вугалёк (Дзімітраў) 9 (0)
2003 Украіна Шахцёр (Дзяржынск) 2 (0)
2004—2006 Беларусь Дняпро (Магілёў) 80 (10)
2007—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 81 (5)
2010—2011 Беларусь Мінск 65 (8)
2012 Беларусь Гомель 30 (1)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 31 (3)
2014—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 33 (1)
2016 Беларусь Слуцк 5 (0)
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) 8 (0)
2017 Беларусь Смалявічы-СТІ 29 (0)
2018—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 48 (3)
2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 21 (3)
Трэнерская кар’ера
2021—2022 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 верасня 2022.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігар Варанкоў (нар. 24 красавіка 1981, Дзяржынск, цяпер Тарэцк, УССР) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2001—2003 гадах гуляў на аматарскім узроўні ва Украіне.

У 2004 годзе перайшоў у магілёўскі «Дняпро-Трансмаш», пасля гуляў за жодзінскае «Тарпеда». Сезон 2010 пачаў у складзе «Мінска», з якім атрымаў бронзавыя ўзнагароды. На наступны год гуляў у Лізе Еўропы, дзе забіў першы мяч «Мінска» ў гэтым турніры (30 ліпеня 2011 года супраць АЗАЛа).

У студзені 2012 года перайшоў у «Гомель». У студзені 2013 года падпісаў кантракт з «Белшынай»[3]. У складзе «Белшыны» стаў адным з ключавых ігракоў, выступаў на пазіцыі цэнтральнага (або апорнага) паўабаронцы.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе «Дынама» здолеў стаць адным з асноўных апорных паўабаронцаў. У першым жа матчы за «Дынама», 30 сакавіка 2014 года, забіў гол у браму магілёўскага «Дняпра», які прынёс дынамаўцам перамогу 1:0.

У сезоне 2015 страціў месца ў аснове, у першай палове сезона звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Аднак увосень здолеў вярнуцца ў стартавы склад дынамаўцаў. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Дынама» інтарэс да Варанкова стаў праяўляць «Слуцк». У студзені 2016 года паўабаронца падпісаў кантракт са случанамі[6], аднак ужо ў чэрвені пакінуў «Слуцк»[7]. Неўзабаве далучыўся да складу «Крумкачоў», з якімі ў ліпені падпісаў кантракт[8]. У кастрычніку 2016 года пагадненне са сталічным клубам па згодзе бакоў было скасавана[9].

У лютым 2017 года стала вядома, што Ігар стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[10]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог смалявіцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2017.

У студзені 2018 года перайшоў у мазырскую «Славію»[11], дзе таксама гуляў у аснове і дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе 2018. У сезоне 2019 заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2019 года стала вядома, што Варанкоў пакідае «Славію»[12].

У лютым 2020 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала»[13], дзе гуляў у стартавым складзе. У пачатку 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб каманды. У верасні 2022 года па сямейных абставінах прыпыніў трэнерскую кар’еру[14].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 Д1 Дняпро-Трансмаш Беларусь 30 2
2005 Д1 Дняпро-Трансмаш Беларусь 26 5
2006 Д1 Дняпро Беларусь 24 3
2007 Д1 Тарпеда Беларусь 26 2
2008 Д1 Тарпеда Беларусь 29 1
2009 Д1 Тарпеда Беларусь 26 2
2010 Д1 Мінск Беларусь 33 5
2011 Д1 Мінск Беларусь 32 3
2012 Д1 Гомель Беларусь 30 1
2013 Д1 Белшына Беларусь 31 3
2014 Д1 Дынама Беларусь 22 1
2015 Д1 Дынама Беларусь 11 0
2016 (1) Д1 Слуцк Беларусь 5 0
2016 (2) Д1 Крумкачы Беларусь 8 0
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 29 0
2018 Д2 Славія Беларусь 27 3
2019 Д1 Славія Беларусь 21 0
2020 Д2 Арсенал Беларусь 21 3

Зноскі

  1. Igor Voronkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ihor Voronkov // FBref.com
  3. Игорь Воронков, Максим Карпович и Вадим Демидович подписали контракты с «Белшиной» Архівавана 3 красавіка 2013.
  4. Игорь Воронков заключил контракт с минским «Динамо»
  5. Игорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское "Динамо"
  6. "Слуцк" подписал Былину, Игоря Воронкова, Щегриковича и Яцкевича. Перепечко находится на просмотре
  7. "Слуцк" объявил о расторжении контрактов с Лошанковым, Воронковым и Цветинским
  8. Игорь Воронков подписал контракт с «Крумкачамi»
  9. Воронков покинул «Крумкачы»
  10. Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со "Смолевичами-СТИ"
  11. Игорь Воронков стал игроком "Славии"
  12. Игорь Воронков покинул "Славию"
  13. Игорь Воронков сменил "Славию" на "Арсенал"
  14. Игорь Воронков приостановил тренерскую карьеру

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]