Ігар Уладзіміравіч Шусцікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігар Шусцікаў)
Футбол
Ігар Шусцікаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Уладзіміравіч Шусцікаў
Нарадзіўся 25 жніўня 1971(1971-08-25)
Памёр 14 ліпеня 2014(2014-07-14) (42 гады)
Бабруйск
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) Бабруйск 95 (0)
1995—1999 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 85 (1)
2000 Сцяг Беларусі Хімік (Светлагорск) 10 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Ігар Шусцікаў (25 жніўня 1971 — 14 ліпеня 2014, Бабруйск) — беларускі футбаліст, гуляў на пазіцыі абаронцы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 1992 выступаў за бабруйскі «Фандак» (пазней «Бабруйск»), з якім дайшоў да фіналу Кубку Беларусі. У 1995 перайшоў у другі бабруйскі клуб — «Белшыну». Разам з «Белшынай» двойчы выйграваў Кубак Беларусі, станавіўся сярэбраным і бронзавым прызёрам чэмпіянату. Некалькі разоў трапляў у спіс 22 лепшых ігракоў чэмпіянату.

Свой адзіны гол на вышэйшым узроўні забіў 21 мая 1999 года ў матчы супраць віцебскага «Лакаматыва-96» (4:0) ударам з 35 метраў.

У 2000 годзе гуляў за светлагорскі «Хімік», пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру. Па заканчэнні кар’еры працаваў дзіцячым трэнерам.

Памёр 14 ліпеня 2014 года ў Бабруйску[1].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Умер Игорь Шустиков(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2017. Праверана 30 мая 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]