Ігнат Антонавіч Манькоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Антонавіч Манькоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1765
Дата смерці 11 студзеня 1832(1832-01-11)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст

Ігнат Антонавіч Манькоўскі (каля 1765, Віцебшчына — 11 студзеня 1832) — беларускі публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 1783 на дзяржаўнай службе — саветнік Беларускага губернскага праўлення, віцебскі губернскі пракурор, віцэ-губернатар. 3 1817 года ў адстаўцы, жыў у сваім маёнтку Мілае каля Віцебска. Супрацоўнічаў у рускіх часопісах. У «Пісьме з Віцебска» («Сын отечества», 1813) асуджаў агрэсію Напалеона, услаўляў гістарычны подзвіг народаў Расіі ў вайне 1812. У 1831 годзе ўзнагароджаны залатым медалём Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу за конкурсны твор "Адказ на задачу, прапанаваную імператарскім Вольным эканамічным таварыствам: «Якім чынам лёгка і танна выправіць сялянскія пабудовы або зрабіць у іх карысныя ўдасканаленні?» (выд. 1833), у якім патрабаваў паляпшэння бытавых умоў сялян, выказваў каштоўныя думкі па пытаннях сельскай гаспадаркі, аховы прыроды. Публіцыстыка Ігната Манькоўскага вылучаецца эмацыянальнасцю, спавядальнасцю, шырынёй крутагляду. Мяркуюць, што пісаў і па-беларуску, некаторыя даследчыкі лічаць яго аўтарам «Энеіды навыварат».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]