Ігнат Мікалаевіч Даніловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ігнат Даніловіч)
Ігнат Мікалаевіч Даніловіч
Дата нараджэння 28 жніўня (8 верасня) 1788
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1848 (59 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера гісторыя дзяржавы і права[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігнат Мікалаевіч Даніловіч (30 ліпеня (10 жніўня) 1787, в. Грынявічы Вялікія, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча — 30 чэрвеня (12 ліпеня) 1843, Грэфенберг, Чэхія) — гісторык права і археограф. Адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў ВКЛ. Прафесар (1822 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і беларускага уніяцкага святара. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1812 г.), дзе ў 18141824 гг. выкладаў права. Пасля раскрыцця таварыства філаматаў звольнены з працы, пакінуў Вільню, бо яму забаронена жыць на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў. У 18251829 гг. прафесар Харкаўскага ўніверсітэта, у 18301835 гг. працаваў Санкт-Пецярбургу ў камісіі М. М. Спяранскага па падрыхтоўцы збору мясцовых законаў для заходніх губерняў. У 18351842 гг. выкладаў права ў Кіеўскім Імператарскім універсітэце св. Уладзіміра і Маскоўскім універсітэтах.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як вучоны і грамадзянін сфарміраваўся ў часы вучобы і працы ў Віленскім універсітэце ў вольналюбівым патрыятычным асяроддзі, у якім панавала глыбокая павага і цікавасць да мінуўшчыны края. Займаўся зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі беларуска-літоўскіх губерняў. Упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута ВКЛ, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута ВКЛ 15291841 г. апублікаваны А. Т. Дзялынскім у «Зборы літоўскіх законаў ад 1389 да 1529»). У працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» (1837) даў характарыстыку гістарычнага развіцця права ў беларуска-літоўскіх губернях, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са старажытнарускім і заходнееўрапейскім заканадаўствам, сцвярджаў пра самабытнасць права ВКЛ. Упершыню апублікаваў беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. паводле рукапісу 1519 г., які ў 1822 г. разам з М. К. Баброўскім выявіў у бібліятэцы Супрасльскага манастыра; перавыдадзены асобна пад назвай «Летапісец Літвы і руская хроніка»[2] (1827 г.), Працы Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» (1840 г.)[3] і «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» (1841 г.) далі пачатак навуковым даследаванням беларуска-літоўскага летапісання. Сваімі публікацыямі канчаткова развеяў сумненні асобных вучоных пра існаванне ў ВКЛ летапісання і даказаў, што беларусы і літоўцы ўжо ў XV ст. мелі сваіх гісторыкаў. Разам з М. А. Абаленскім падрыхтаваў і выдаў «Кнігу пасольскую метрыкі Вялікага княства Літоўскага» (Т. 1, 1843 г.). У «Скарбніцы грамат» (Т. 1 — 2, 18601862 гг., выдадзены Я.Тышкевічам у Вільні) апісаў, пераказаў змест і часткова апублікаваў каля 2500 розных пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі і Літвы ад выпісак з Герадота да актаў 1569 г. Марыў пра адраджэнне літоўска-беларускай дзяржавы і мовы Статутаў ВКЛ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энц. даведнік: У 10 т. Т.1. — Мн:, 2003. — ISBN 985-6374-04-9.
  • Улащик, Н. Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания / Н. Н. Улащик. — М.: Наука, 1985.
  • Улащик, Н. Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода / Н. Н. Улащик. — М.: Наука, 1973.
  • Чамярыцкі, В. Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. — С. 576. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Чамярыцкі, В. Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 576. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Церашковіч, П. Падляшане, якія разбудзілі беларусаў // Наша гісторыя, № 3, 2018, с. 44—47. — ISBN 2617—2305.
  • Даніловіч Ігнат Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 262. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]