Ідзанакі і Ідзанамі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ідзанакі і Ідзанамі

Ідзана́кі і Ідзана́мі[1] — у японскай міфалогіі і рэлігіі сінта вышэйшыя багі (муж і жонка), апошнія з 5 пакаленняў багоў, якія з'яўляліся на свет парамі; першыя багі, якія мелі антрапаморфнае аблічча і маглі нараджаць іншых багоў.

Ідзанакі і Ідзанамі стварылі сярэдні слуп Зямлі і Японскія астравы, нарадзілі многіх багоў і багінь, у тым ліку багіню Сонца Аматэрасу, бога ночы і Месяца Цукуёмі, бога ветру і вады Сусанаа.

Зноскі

  1. Напісанне Ідзанакі і Ідзанамі паводле БЭ у 18 т., Т.7. — С. 165.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]