Аль-Ідрысі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ідрысі)
Аль-Ідрысі
Род дзейнасці картограф, географ, егіптолаг, гісторык, батанік, пісьменнік, падарожнік
Дата нараджэння каля 1111[1], 1099[2] ці 1100[3]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1166[6], каля 1175, 1166[2] ці 1165[7]
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аль-Ідрысі (Абу Абдалах Мухамед ібн Мухамед ібн Абдалах аш-Шэрыф ал-Ідрыс; 1099 або 1100 — 1161 або 1165) — славуты арабскі географ.

Карта свету Аль-Ідрысі

Паходзіў з арыстакратычнага роду, атрымаў дасканалую адукацыю ў Кардоўскім універсітэце. З 1139 года працаваў у Палерма пры двары нарманскага караля Сіцыліі Ражэра II. Да 1154 года (шаувал 548 год хіджры) скончыў вялікую каляровую карту свету (Charta Rogeriana ці Tabula Rogeriana) на 70 аркушах з суправаджальным тэкстам да яе на арабскай мове пад назвай Kitab nuzhat al-mustak fi htirak al-afak («Кніга — забаўлянне для стомленага ў вандраваннях па абласцях свету»), вядомым пад назвай «Кніга Ражэра». Згодна з арабскай традыцыяй, Charta Rogeriana арыентаваная на поўдзень, а не на поўнач, як сучасныя карты.

Тэрыторыя сучаснай Беларусі прадстаўленая ў асноўным на аркушы 65 (5 секцыя VII клімату паводле класіфікацыі Ідрысі) Паказаныя горад Мінск («Муніска») — першая выява горада на карце, «возера Тэрмі» — верагодна, Прыпяцкія балоты. Дняпро («Днабрус») пададзены ад вытокаў Бярэзіны («Бельцес»). Ёсць падставы атаясаміць горад «Бармунію» (аркуш 55) з Брэстам. Яшчэ шэраг аб'ектаў можна лакалізаваць у Беларусі гіпатэтычна, напрыклад, горад «Барманза» ля сутокаў Дняпра і Бярэзіны. Услед за іншымі мусульманскімі аўтарамі Ідрысі згадваў «тры віды русаў», у тым ліку Артанію, але другаснасць інфармацыі Ідрысі не дазваляе звязаць апошнюю з якім-небудзь пэўным рэгіёнам.

Праца Ідрысі з'явілася вяршыняй класічнай арабскай картаграфіі і далёка пераўзыходзіла паўнатой і дакладнасцю любыя вядомыя карты свету XIIXIII стагоддзяў.

Зноскі

  1. Muḥammad ibn Muḥammad al-Šarīf Idrīsī // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 жніўня 2023.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 2 жніўня 2023.
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  5. Czech National Authority Database Праверана 3 жніўня 2023.
  6. а б https://www.britannica.com/biography/al-Sharif-al-Idrisi
  7. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 2 жніўня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]