Ізабела Арагонская (каралева Францыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ізабела Арагонская, 1247–1271)
Ізабела Арагонская
Isabel d'Aragón
Сцяг Каралева Францыі
з 25 жніўня 1270
Папярэднік Маргарыта Праванская
Пераемнік Марыя Брабанцкая

Нараджэнне 1247
Смерць 28 студзеня 1271
Месца пахавання
Род Арагонская дынастыя[d]
Бацька Хаймэ I Арагонскі[1]
Маці Іаланда Венгерская[1]
Муж Філіп III Смелы[1][2]
Дзеці Людовік Французскі[d], Філіп IV Прыгожы[1] і Карл Валуа[1]
Веравызнанне хрысціянства
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізабела Арагонская (араг.: Isabel d'Aragón, катал.: Elisabet d'Aragó i d'Hongria), (1247 — 28 студзеня 1271) — інфанта Арагона, дачка караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і Іаланды Венгерскай, жонка караля Францыі Філіпа III Адважнага.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Ізабела была чацвёртай дачкой караля Арагона Хаймэ I Заваёўніка і яго другой жонкі Іаланды Венгерскай. Па бацькаўскай лініі была ўнучкай Педра II Каталіка, першага васала Папы Рымскага сярод арагонскіх каралёў і ўдзельніка альбігойскага крыжовага паходу, а таксама Марыі дэ Манпелье. Па матчынай лініі паходзіла з венгерскай дынастыі Арпадаў і прыпадала ўнучкай каралю Венгрыі Андрашу II, які распачаў Пяты крыжовы паход, і Іаландзе дэ Куртэнэ, прынцэсе Лацінскай імперыі.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Пасмяротнае надмагілле Ізабелы Арагонскай.

28 мая 1262 года юная Ізабела выйшла замуж за спадчынніка французскага прастола Філіпа. Шлюб адбыўся ў Кафедральным саборы Клермона.

Ізабела нарадзіла жонку чацвярых сыноў:

У 1270 годзе суправаджала мужа ў Восьмым крыжовым паходзе ў Туніс. Напачатку студзеня, на зваротным шляху, быў зроблены прыпынак у Казенцы. Быўшы на шостым месяцы цяжарнасці, Ізабела звалілася з каня. Гэта выклікала заўчасныя роды. Пяты сын нарадзіўся мёртвым. Праз сямнаццаць дзён пасля гэтага Ізабела сканала. Філіп перавёз рэшткі жонкі і дзіцяці ў Парыж, дзе яны былі з ушанаваннямі пахаваны ў Абацтве Сен-Дэні.

Зноскі

  1. а б в г д Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Christian Bouyer: Dictionnaire des Reines de France. Librairie Académique Perrin, Paris 1992, ISBN 2-262-00789-6.