Ізабела Баварская
| Ізабела Баварская Isabeau de Bavière |
||
| Каралева Ізабела. Літаграфія XIX стагоддзя. | ||
|
||
|---|---|---|
| 17 ліпеня 1385 — 21 кастрычніка 1422 гг. | ||
| Папярэднік: | Жанна дэ Бурбон | |
| Пераемнік: | Марыя Анжуйская | |
| Нараджэнне: | каля 1370 Мюнхен |
|
| Смерць: | 24 жніўня 1435 Парыж |
|
| Бацька: | Стэфан III Пышны | |
| Маці: | Тадэя Вісконці | |
| Муж: | Карл VI Вар'ят | |
| Дзеці: | сыны: Карл, Карл, Людовік, Жан, Карл VII, Філіп дочкі: Жанна, Ізабела, Жанна, Марыя, Мішэль, Кацярына |
|
Ізабела Баварская (Лізавета Баварская, Ізабо; фр. Isabeau de Bavière, ням. Elisabeth von Bayern, каля 1370, Мюнхен - 24 верасня 1435, Парыж) — каралева Францыі, жонка Карла VI Вар'ята, з 1403 перыядычна кіравала дзяржавай.
Пасля таго як Карл VI стаў пакутаваць ад прыступаў вар'яцтва і ўлада, фактычна, перайшла да каралевы, яна аказалася няздольнай праводзіць цвёрдую палітычную лінію і кідалася ад адной прыдворнай групоўкі да іншай. Ізабела была вельмі непапулярная ў народзе, асабліва з-за сваёй марнатраўнасці. У 1420 годзе яна падпісала ў Труа дагавор з англічанамі, прызнаўшы спадчыннікам французскай кароны англійскага караля Генрыха V. У мастацкай літаратуры мае ўстойлівую рэпутацыю распуснай кабеты, хоць сучасныя даследчыкі лічаць, што шмат у чым такая рэпутацыя магла быць вынікам прапаганды.
Літаратура [правіць]
- Verdon Jean. Isabeau de Bavière — Paris: J. Tallandier, 1981. — 318 p. — (Figures de proue du Moyen Age. Volume 8, Collection 10).
- Adams Tracy. Recovering Queen Isabeau of France (c.1370-1435): A Re-Reading of Christine de Pizan’s Letters to the Queen — 2008.
- Gibbons R.C. The Queen as 'social mannequin'. Consumerism and expenditure at the Court of Isabeau of Bavaria, 1393—1422 // Journal of Medieval History. — Т. 26. — № 4, December 2000. — P. 371—395.
- Gibbons R.C. Isabeau of Bavaria, queen of France: the creation of an historical villainess. // Transactions of the Royal Historical Society, ser. 6, VI. — 1996. — P. 51—74.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізабела Баварская- La reine Isabeau de Bavière, épouse de Charles VI, et son séjour à Orléans en mai 1417. (фр.) . La Gazette d’Orléans. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2011. Праверана 10 жніўня 2010.