Ізалейцын

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ізалейцын
Ізалейцын: хімічная формула
Ізалейцын: выгляд малекулы
Ізалейцын: структура
Агульныя
Скарачэнні Глеі, Ile, I
AUU,AUC,AUA
Хімічная формула HO2CCH(NH2)CH(CH3)CH2CH3
Эмпірычная формула C6H13O2N
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 131,17 г/моль
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
SMILES

Ізалейцын (скарочана Ile або I; 2-амінакіс-3-метылпентанавая кіслата) — аліфатычная α-амінакіслата, якая мае хімічную формулу HO2CCH(NH2)CH(CH3)CH2CH3 і ўваходзіць у склад усіх прыродных бялкоў. З'яўляецца незаменнай амінакіслатой, гэта азначае, што ізалейцын не можа сінтэзавацца ў арганізме чалавека і павінен паступаць у яго з ежай. Удзельнічае ў энергетычным абмене. Пры недастатковасці ферментаў, якія каталізуюць дэкарбаксілаванне ізалейцына, узнікае кетаацыдурыя.

Кодоны ізалейцын AUU, AUC і AUA.

Біясінтэз[правіць | правіць зыходнік]

Як і іншыя незаменныя амінакіслоты, ізалейцын не сінтэзуецца ў арганізмах жывёл, і павінен атрымоўвацца звонку, звычайна ў складзе бялкоў. У раслінах і мікраарганізмах ізалейцын сінтэзуецца з дапамогай некалькіх стадый, пачынаючы ад піравінаграднай кіслаты і α-кетабутырата; працэс каталізуецца шэрагам ферментаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]