Ізаляцыянізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ізаляцыянізм — тэрмін, які пераважна выкарыстоўваецца для абазначэння кірунку ў знешняй палітыцы, у аснове якога ляжыць ідэя неўцягвання ў справы іншых дзяржаў, нацый, народаў, этнасаў. У дачыненні да эканомікі ізаляцыянізм прыводзіць да аўтаркіі, калі знешні таварны абарот зводзіцца да мінімуму. Тэрмін ізаляцыянізм можна выкарыстоўваць у розных кантэкстах у якасці антоніма да паняццяў «пратэкцыянізм», «калабарацыянізм», «інтэрнацыяналізм» і некаторым іншым.

Яркі прыклад ізаляцыянізму — японская палітыка сакоку. Таксама ў якасці прыкладу ізаляцыянізму можна прывесці Народную Сацыялістычную Рэспубліку Албанію, якая ізалявалася нават ад сацыялістычных краін, а пасля 1976 разарвала адносіны з Кітаем, застаўшыся ў поўнай ізаляцыі. У наш час прыкладам ізаляцыі служыць Паўночная Карэя — палітыка Чучхэ.

Палітыка самаізаляцыі[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг дзяржаў праводзіў палітыку цвёрдай самаізаляцыі, што выражалася ва ўсялякім абмежаванні кантактаў з іншымі дзяржавамі.

Найбольш вядомая палітыка самаізаляцыі, якая праводзілася Кітаем, Карэяй і Японіяй у XVIIXIX стагоддзях. Мэтай яе была кансервацыя існуючых феадальных парадкаў. Аб'ектыўна ж гэта палітыка прывяла да нарастання адставання гэтых краін ад еўрапейскіх дзяржаў, якія ўрэшце сілай прымусілі адмяніць рэжым самаізаляцыі.

Ізаляцыянізм у ЗША разумеўся як кірунак у знешняй палітыцы па скарачэнні ўмяшання ў канфлікты па-за амерыканскім кантынентам. Ідэя страціла папулярнасць пасля Другой сусветнай вайны[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ізаляцыянізм у Вялікім энцыклапедычным слоўніку