Ізаферменты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Ізаферменты, ізаэнзіны — розныя па амінакіслотнай паслядоўнасці ізаформы або ізатыпы аднаго і таго ж ферменту, якія існуюць у адным арганізме, але, як правіла, у розных яго клетках, тканках або органах.

Ізаферменты, як правіла, высока гамалагічныя па амінакіслотнай паслядоўнасці і/або падобныя па прасторавай канфігурацыі. Асабліва кансерватыўныя ў захаванні будовы актыўныя цэнтры малекул ізаферментаў. Усе ізаферменты аднаго і таго ж ферменту выконваюць адну і тую ж каталітычную функцыю, але могуць значна адрознівацца па ступені каталітычнай актыўнасці, па асаблівасцях рэгуляцыі ці іншых уласцівасцях.

Прыкладам ферменту, які мае ізаферменты, з'яўляецца гексакіназа, якая мае 4 ізатыпы, якія пазначаюцца рымскімі лічбамі ад I да IV. Пры гэтым адзін з ізатыпаў гексакіназы, а менавіта гексакіаза IV, экспрэсуецца амаль выключна ў печані і мае адмысловыя фізіялагічныя ўласцівасці, у прыватнасці яе актыўнасць не прыгнятаецца прадуктам яе рэакцыі глюкоза-6-фасфатам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.