Ізахорны працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цеплавыя працэсы
Артыкул з'яўляецца часткай аднайменнай серыі.
Адыябатны працэс
Ізахорны працэс
Ізабарны працэс
Ізатэрмічны працэс
Ізаэнтрапійны працэс
Ізаэнтальпійны працэс
Палітропны працэс
кіраваць
Гл. таксама «Фізічны партал»

Ізахорны працэс (ад стар.-грэч.: ἴσος — «роўны» і χώρος — «месца») — тэрмадынамічны працэс, які адбываецца пры сталым аб'ёме. Для ажыццяўлення ізахорнага працэсу ў газе або вадкасці дастаткова награваць (астуджаць) рэчыва ў сасудзе, які не змяняе свайго аб'ёму.

Пры ізахорным працэсе ціск ідэальнага газу прама прапарцыйны яго тэмпературы (гл. Закон Шарля). У рэальных газах закон Шарля не выконваецца.

На графіках малюецца лініямі, якія называюцца ізахоры.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2