Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
лейб-гвардыі Ізмайлаўскі полк
LG Izmajlovsky.jpg
Палкавы нагрудны знак
Гады існавання

17301918

Краіна

Расія

Падпарадкаванне

камандзіру палка

Уваходзіць у

1-я Гвард. пях. дыв-я (Гвард. К, Пецярбургская ВА)

Тып

лейб-гвардыі пяхотны полк

Функцыя

абарона

Колькасць

воінская часць

Дыслакацыя

Пецярбург

Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полк (руск.: Изма́йловский лейб-гва́рдии полк) — гвардэйскі полк Расійскай імперыі ў складзе 1-й гвардэйскай пяхотнай дывізіі Гвардэйскага корпуса (Санкт-Пецярбургская вайсковая акруга).

Сфарміраваны ў Маскве 22 верасня 1730 г. Палкоўнікам і шэфам новага гвардзейскага палка прызначаны быў генерал-ад'ютант, обер-шталмейсцер граф Карл Левенвольдэ; яму даручана было набраць афіцэраў з ліфляндцаў і курляндцаў і іншых іншаземных нацый, а таксама з рускіх.

17 сакавіка 1800 г. полк названы лейб-гвардыі Яго Імператарскай Высокасці Канстанціна Паўлавіча, а 28 мая таго жа года — лейб-гвардыі Яго Імператарскай Высокасці Мікалая Паўлавіча палком. У 1801 г. яму вернута назва лейб-гвардыі Ізмайлаўскі. Знакі адрознення:

  • Палкавы сцяг — георгіеўскае, з надпісам: «За адрозненне пры паразе і выгнанні непрыяцеля з меж Расіі 1812 г.», з андрэеўскай юбілейнай стужкай.
  • Дзве георгіеўскія трубы, з надпісам: «За адрозненне ў бітве пры Кульме, 17 жніўня 1813 г.»
  • Дзве срэбныя трубы, падараваныя имп. Аннай Іаанаўнай за ўзяцце Ачакава, 1737 г.
  • Знакі на шапкі з надпісам: «За Горны Дубняк, 12 кастрычніка 1877 г.»

Расфарміраваны ў 1918 годзе.