Ізраіль Саламонавіч Бескін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізраіль Саламонавіч Бескін
Дата нараджэння 25 лістапада 1895(1895-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 студзеня 1964(1964-01-15) (68 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Артылерыя
Гады службы 19181953
Званне генерал-лейтэнант артылерыі
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні

Медаль «Залатая Зорка»

Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Суворава II ступені
Ордэн Кутузава I ступені

Ізраіль Саламонавіч Бескін (25 лістапада 1895, Віцебск — 15 студзеня 1964, Іркуцк) — камандуючы артылерыяй 70-й арміі 2-га Беларускага фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнант артылерыі (1944). Герой Савецкага Саюза (31 мая 1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 лістапада 1895 года ў горадзе Віцебск у сям’і рабочага. Яўрэй. Вучыўся ў школе, працаваў на Віцебскім бровары. Пераехаўшы ў Харкаў спрабаваў паступіць у Харкаўскі ўніверсітэт, але вымушаны быў з-за недахопу сродкаў вярнуцца ў Віцебск. У 1914 годзе прызваны ў войска. На вайсковай службе з 1915 года. Удзельнік першай сусветнай вайны.

У Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнічаў у падаўленні паўстанняў у Віцебскай і Смаленскай губернях падчас грамадзянскай вайны. У 1920 годзе скончыў Маскоўскія курсы цяжкай артылерыі РККА, у 1925 годзе Вышэйшую артылерыйскую школу. Удзельнічаў у вызваленні Хабараўска, Спаска, Валачаеўска, Уладзівастока ад японскіх акупантаў, у баях на КУЧ у 1929 годзе[1]. У 1936 годзе скончыў Ваенную акадэміі імя Фрунзэ[1]. Член ВКП(б)/КПСС з 1939 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны (1939—1940).

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны І. С. Бескін на фронце. Быў начальнікам артылерыі механізаванага корпуса, намеснікам начальніка артылерыі арміі. Удзельнік баёў пад Сталінградам, вызвалення Гомеля, Рэчыцы, Калінкавіч, Бабруйска, фарсіраванні Дняпра, Сожа, Одэра[1].

Умела спланаваў і арганізаваў дзеянні артылерыі ў Вісла-Одерская аперацыі па прарыву моцна ўмацаванай абароны праціўніка і пры фарсіравання ракі Одэр Паўднёвей горада Шчэціна (Польшча)[1].

Артылерыйскія часці і злучэнні пад кіраўніцтвам І. С. Бескіна нанеслі ворагу вялікія страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы, чым спрыялі паспяховым наступу войскаў арміі.

Вызначыўся ў 1945 годзе пры прарыве абароны суперніка на рацэ Одэр каля горада Шчэцін.

У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. Камандаваў артылерыяй Усходне-Сібірскай ваеннай акругі. З 1953 года ў адстаўцы[1]. Жыў у горадзе Іркуцк.

Памёр 15 студзеня 1964 года. Пахаваны ў Іркуцку на Радзішчаўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Па бліскучае артылерыйскае забеспячэнне прарыву абароны нямецка-фашысцкіх войскаў на Одэры і праяўленую пры гэтым мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 31 мая 1945 года генерал-лейтэнант артылерыі Бескіну Ізраілю Саламонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэння ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5488).

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 1-й і 2-й ступені, Кутузава 1-й ступені, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

На магіле Героя ўсталявана мармуровае надмагілле. У правым куце вертыкальнай часткі надмагілле выбіты гарэльеф І. С. Бескіна. Ніжэй па цэнтры малюнак медалі «Залатая Зорка» і надпіс: «Герою Савецкага Саюза генерал-лейтэнанту артылерыі Бескіну Ізраілю Саламонавічу ад Міністэрства абароны СССР». Магіла Ізраіля Бескіна, якая знаходзіцца на Радзішчаўскіх могілках, з’яўляецца аб’ектам культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Зноскі

  1. а б в г д е Бескин Израиль Соломонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]