Ізумруд
| Ізумруд | |
|---|---|
| Ізумруд з Бразіліі | |
| Формула | Be3Al2(SiO3)6 |
| Прымесь | Fe2O3, V2O3, Cr2O3 |
| Сінгонія | Гексаганальная |
| Колер | Зялёны, жаўтавата-зялёны |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты, напаўпразрысты |
| Цвёрдасць | 7,5 - 8,0 |
| Спайнасць | Недасканалая |
| Злом | Ракавісты, няроўны |
| Шчыльнасць | 2,69 - 2,78 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1.576 – 1.582 |
Ізумруд, таксама Смарагд — каштоўны камень 1-га класа. Буйныя бездэфектныя ізумруды (смарагды) густога тона вагой ад 5 карат цэняцца даражэй за алмазы.
Ізумруд з'яўляецца празрыстай разнавіднасцю берыла, афарбаванай у травяніста-зялёны колер аксідам хрому ці аксідам ванадыя, часам з прымешкай аксіду жалеза (паўднёваафрыканскія ізумруды). Цвёрдасць ізумруду складае 7,5—8 адзінак па шкале Моаса (цвёрдасць алмаза — 10).
Ідэальны ізумруд — празрысты камень раўнамерна размеркаванага насычанага колеру. Галоўны крытэрый якасці ізумруду — яго колер, на другім месцы — празрыстасць. Натуральныя ізумруды (смарагды) амаль заўсёды маюць расколіны і трэшчыны.
Змест |
Штучныя ізумруды [правіць]
Штучныя ізумруды падобныя на натуральныя камяні, але шчыльнасць і паказчыкі пераламлення ў іх ніжэй, чым у прыродных. Адрозніваюць іх пры дапамозе адфільтраванага ультрафіялетавага выпраменьвання (360 нм), на якое сапраўдны ізумруд не рэагуе, а сінтэтычны выяўляе люмінесцэнцыю каштанава-карычневага колеру. Гэта праблема была вырашана і запатэнтавана Беларускім НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН, дзе спецыялістам таксама атрымалася ўпершыню вырасціць рэдкі чырвоны ізумруд[1][2], які здабываюць толькі ў ЗША.
Задачу сінтэзу ізумруда з другой паловы XIX стагоддзя спрабавалі вырашыць спецыялісты некалькіх краін. Першыя ўдалыя вопыты адносяцца да 1888 году (Францыя), але паўнавартасны штучны ізумруд быў атрыманы толькі ў 1935 годзе ў Германіі фірмай «ІГ-Фарбеніндустры» і атрымаў назву «ігмеральд» — па першых літарах назвы фірмы і англійскага «emerald» — ізумруд. З 1940 года амерыканцы наладзілі прамысловую вытворчасць «ігмеральда».
Атрымоўваецца вырошчваць сінтэтычныя ізумруды досыць вялікіх памераў. Тэхналогія гэтай вытворчасці трымаецца ў сакрэце, тым не менш, тэхнагенныя ізумруды атрымліваюць у Германіі, Францыі, Расіі і Беларусі[3]. У наш час распрацаваны прамысловыя метады сінтэзу ізумруда, па колеры неадрознага ад прыроднага, а па якасці праўзыходнага яго, тым не менш кошт сінтэтычнага ізумруда на міжнародным рынку застаецца ў дзясяткі разоў ніжэй, чым прыроднага.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Беларускія вучоныя ўпершыню вырасцілі рэдкі чырвоны смарагд Telegraf.by
- ↑ Белорусские ученые впервые искусственно вырастили красный изумруд БЕЛТА (руск.)
- ↑ Кітайскія кампаніі зацікавіліся беларускімі ізумрудамі. Белтэлерадыёкампанія
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізумруд- Изумруд // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Изумруд // Символы, знаки, эмблемы: Энциклопедия / авт.-сост. В. Э. Багдасарян, И. Б. Орлов, В. Л. Телицын; под общ. ред. В. Л. Телицына. — 2-е изд. — М.: ЛОКИД-ПРЕСС, 2005. — 494, [1] с., [16] л. цв. ил. (руск.)
- Калумбія — зямля ізумрудаў
- Ілюстрацыі: [1], [2]