Ізяслаў Уладзіміравіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ізяслаў Уладзіміравіч (979 — 1001, Полацк) — князь полацкі (9861001), унук Рагвалода, сын Рагнеды Рагвалодаўны і Уладзіміра Святаславіча.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, чацвёрты паводле старшынства сын Уладзіміра. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў, адзінае дзіцё Рагнеды[1] (Гл. Рагнеда#Колькасць дзяцей). У 986 г., пасля замаху Рагнеды на жыццё Уладзіміра, Ізяслаў, навучаны маці, сімвалічна з мечам у руках выступіў на яе абарону. Заступніцтва ўразіла Уладзіміра, ён звярнуўся па раду да сваіх баяраў, якія параілі яму вярнуць Ізяслава разам з Рагнедаю ў Полацк. Паводле крыніц, Уладзімір заснаваў для Ізяслава новы горад — Ізяслаўль (цяпер Заслаўе). На полацкім стальцы Ізяслаў, відаць, вёў актыўную ўнутры- і знешнепалітычную дзейнасць, у Ноўгарадзе падчас археалагічных раскопак (1954) знойдзена яго пячатка. Памёр у 1001, пакінуўшы ад невядомай жонкі двух сыноў — Усяслава і Брачыслава. Згадкі Ізяслава ў летапісах гл. у ПСРЛ: I, 34, 52, 55, 131; II, 250, 259, 261, V, 2, 112, 124; VII, 28, 231, 294, 313, 317; IX, 57, 68, 155—156.

Пячатка[правіць | правіць зыходнік]

Пячатка Ізяслава, якая з'яўляецца адным з найстаражытнейшых помнікаў пісьменства Усходняй Еўропы, вырабленая з незвычайных для падобных помнікаў матэрыялаў. Звычайна, пячаткі адціскаліся на круглых металічных балванках (булах) і прывешваліся да грамат на шнурках, пячатка Ізяслава адціснутая на палосцы свінцу і была прывешаная да граматы на скураным дзягужку. На аверсе змешчаны мадыфікаваны знак «Трызуб» з надпісам ΝΖAC**OΖO (ΝΖACΛΑOZO). Рэверс без выявы з надпісам ГРΑΔ***** (ГРΑΔΠΛΤСΚ). Памеры у шырыню 38 мм, у даўжыню 24-30 мм. Таўшчыня палосцы 11 мм, у месцы адбітку 8 мм.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Радавод Ізяславічаў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Заяц Ю. А. Заславль в… С.112.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х-XIII вв. -М., 1975;
  • Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ-ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. Мн., 1998, −260 с;
  • Заяц Ю. А. Заславль в эпоху феодализма. —Мн.: Навука і тэхніка, 1995. —207 с.: іл. ISBN 5-343-01350-3.
  • Рапов О. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.