Ізяслаў (Бруцкі)
З Вікіпедыя.
Ізяслаў — Іван Бруцкі (22 студзеня 1926, в. Белавуша Столінскі р-н—27 лістапада 2007, ЗША), мітрапаліт БАПЦ.
Скончыў польскую пачатковую школу. У час нямецкай акупацыі быў вывезены на працу ў Германію. З 1947 жыў у Канадзе. Скончыў Манітобскі універсітэт, па спецыяльнасці інжынер. У 1962 перасяліўся ў ЗША. У 1979 годзе двойчы прынял сан дыякана: спачатку яго пасвяціў Андрэй (Крыт), а затым Мікола (Мацукевіч). Паводле 68 правіла Святых Апосталаў паўторнае узвядзенне ў сан караецца вывяржэннем з сана як пасвечанага, так и пасвяціўшага[1]. У 1979 быў высвечаны архіепіскапам Міколам на святара. 22 лютага 1981 хіратанізаваны ў епіскапы мітрапалітам Украінскай праваслаўнай царквы Мсціславам і архіепіскапам Арэстам. На III Саборы БАПЦ у Манчэстары ў траўні 1984 абраны мітрапалітам часткі БАПЦ. Жыў у Брукліне (ЗША)[2]. У канцы жыцці з'явілася інфармацыя аб ізаляцыі Ізяслава ад грамадскасці ў доме састарэлых сакратаром кансысторыі БАПЦ Данілюком, які, нібыта, і кіраваў царквой ад імя Ізяслава, падрабляючы его подпісы на дакументах. Дакладнай інфармацыі аб стане здароўя Ізяслава не было. Было аб'яўлена, што ён памёр 27 лістапада 2007 года ад хваробы Паркінсона.
- ↑ Епископ Никодим (Милош). Правила Святой Православной Церкви с толкованиями. Часть 1
- ↑ http://nn.by/2002/24/12.htm

