Ільменіт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ільменіт
Ilmenit - Miask, Ural.jpg
Ільменіт з Міяса
Формула FeTiO3
Сінгонія Трыганальная
Колер Чорны
Колер рысы Карычнявата-чорная
Бляск Металічны
Празрыстасць Непразрысты
Цвёрдасць 5 — 6
Злом Ракавісты да паўракавістага
Шчыльнасць 4,72 г/см³

Ільменіт (тытаністы жалязняк) — мінерал агульнай хімічнай формулы FeO·TiO2 або FeTiO3 (36,8% Fe, 31,6% O, 31,6% Ti), склад нясталы. Чыстая разнавіднасць ільменіта таксама завецца «крытчанітам».

[правіць] Уласцівасці

Ільменіт крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы складаныя ромбаэдрычныя крышталі, зярністыя масы і суцэльныя навалы; непразрысты; колер чорны з яркім металічным бляскам. Цвёрдасць - 5-6; удзельная вага 4,72. У чыстым выглядзе пры звычайнай тэмпературы ільменіт немагнітны, што мае важнае значэнне пры яго прамысловай здабычы. Крышталі, якія змяшчаюць больш за 25% Fe2O3 ў выглядзе цвёрдага раствора, магнітныя. Ільменіт і тытаномагнетыт з'яўляюцца каштоўнай рудой для атрымання тытана і яго вытворных (аксіду тытана, фератытана і іншых).

[правіць] Літаратура

  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.137

[правіць] Спасылкі

Commons
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах