Ілья Міхайлавіч Франк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ілля Міхайлавіч Франк
Ilya Frank.jpg
Дата нараджэння:

10 (23) кастрычніка 1908(1908-10-23)

Месца нараджэння:

Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя

Дата смерці:

22 чэрвеня 1990(1990-06-22) (81 год)

Месца смерці:

Масква, СССР

Краіна:

Сцяг СССР СССР

Навуковая сфера:

ядзерная фізіка

Месца працы:

Фізічны інстытут АН СССР (1934—1940)
Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў у Дубне (1957—1971)
Інстытут ядзерных даследаванняў АН СССР (1971—1990)

Навуковая ступень:

доктар фізіка-матэматычных навук (1935)

Навуковае званне:

прафесар,
акадэмік АН СССР (1968)

Альма-матэр:

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1930)

Навуковы кіраўнік:

Сяргей Іванавіч Вавілаў

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіцы (1958)

Ордэн Леніна  — 1952 Ордэн Леніна  — 1953 Ордэн Леніна  — 1975
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі — 1978 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1948 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1968
Ордэн «Знак Пашаны»  — 1945
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Сталінская прэмія — 1946 Сталінская прэмія — 1953 Дзяржаўная прэмія СССР — 1971

Ілья Міхайлавіч Франк (10 (23) кастрычніка 1908, Санкт-Пецярбург - 22 чэрвеня 1990, Масква) — савецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1958) за адкрыццё і інтэрпрэтацыю эфекту Чаранкова (сумесна з Чаранковым і Тамам), лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1953) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).

Навуковая кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1930 г. Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, І. М. Франк працуе ў Ленінградзе ў ДзяржАІ ў прафесара А. Н. Цярэніна. З 1934 г. працуе ў Фізічным інстытуце ім. Лебедзева АН СССР. У 1937 годзе пабраўся шлюбам з Элай Абрамаўнай Бейліхіс (1909-1960), родам з Харкава. У 1944 г. І. М. Франк становіцца прафесарам МДУ. У 1946 г. абіраецца членам-карэспандэнтам, ў 1968 г. акадэмікам АН СССР. Лаўрэат двух Сталінскіх прэмій (1946, 1953) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). У 1934 Чаранкоў выявіў, што зараджаныя часціцы, праходзячы з вельмі вялікімі хуткасцямі скрозь ваду, выпускаюць святло. І. М. Франк і І. Я. Там далі тэарэтычнае апісанне гэтага эфекту, які адбываецца пры руху часціц у асяроддзі з хуткасцямі, якія перавышаюць хуткасць святла ў гэтым асяроддзі. Гэтае адкрыццё прывяло да стварэння новага метаду дэтэктавання і вымярэння хуткасці высокаэнергетычных ядзерных часціц. Гэты метад мае вялікае значэнне ў сучаснай эксперыментальнай ядзернай фізіцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]