Ілья Яфімавіч Рэпін
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Мастак}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Ілья Яфімавіч Рэпін (24.7(5.8).1844, г. Чугуев, цяпер Харкаўская вобл., Украіна — 29.9.1930), рускі жывапісец і графік, педагог. Вучыўся ў Рысавальнай школе таварыства заахночвання мастакоў у І.Крамскога (1863), Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1864-7І). Член таварыства перасоўных мастацкіх выставак (з 1878). Выкладаў у Вышейшым мастацкім вучылішчы пры Акадэміі мастацтваіў (1894-1907).
У творчасці Рэпіна ўвасоблены лепшыя дасягненні дэмакратычнага мастацтва таго часу. У жанравых палотнах адлюстраваў супярэчнасці грамадскага жыцця паслярэформенай Расіі, паказаў сілу, веліч і чалавечую годнасць абяздоленага народа, раскрыў мужнасць і высакароднасць рэвалюцыянераў («Бурлакі на Волзе», 1870-73), «Хрэсны ход у Курскай губерні», 1880-83, «Адмова ад споведзі», 1879-85, «Не чакалі», 1884-88). У шматлікіх партрэтах стварыў глыбокапсіхалагічныя вобразы прадстаўнікоў розных пластоў рускага грамадства («Мужычок з баязлівых», «Протадыякан», абодва 1877, партрэты М.П.Мусаргскага, 1881, АЛ.Дэльвіга, 1882, Л.М.Талстога, 1877, П.М.Траццякова, 1901, групавы партрэт «Урачыстае пасяджэнне Дзяржаўнага савета», 1901-03 і інш.). У гістарычных карцінах імкнуўся паказаць трагічныя перапляценні чалавечых пачуццяў, моцныя драматычныя характеры («Царэўна Соф'я», 1879, «Іван Грозны і яго сын Іван», 1885), раскрыць вольналюбівы дух народа («Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану», 1878-91).
У 1892-1900 жыў наездамі і працаваў ва ўласным маёнтку Здраўнёва на беразе Зах. Дзвіны (цяпер Віцебскі р-н). Тут створаны карціны «Беларус», «Асенні букет». «Паляўнічы з ружжом», «На Заходняй Дзвіне. Усход сонца» (эцюд; усе 1892), «Святочнае гуляние ў Здраўнёве» (1893), «Касец-літвін» (1894), «Дуэль», «Месячная ноч. Здраўнёва», «Партрэт сына Юрыя на тэрасе здраўнёўскага дома» (усе 1896), абразы «Хрыстос» (1894) і «Маці Божая» (1896) для царквы суседняй в. Слабада і інш. У Здраўнёве Рэпін часта наведвалі вядомыя людзі Віцебска і наваколляў: гісторык А.П. Сапуноў, краязнавец і грамадскі дзеяч У.К.Стукаліч, фатограф С.А.Юркоўскі і інш. Пад уплывам Стукаліча Рэпін збіраўся напісаць гістарычную карціну пра Віцебскае паўстанне 1623 (не здзейснена, захаваўся эскіз «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску», (1893)).
Творам Рэпіна ўласцівы глыбіня зместу, энергія і пластыка жывапіснай формы, цэльнасць кампазіцыі, выразнасць колеру і малюнка, майстэрства ў перадачы святло-паветранага асяроддзя. Дзейнасць Рэпіна зрабіла вялікі ўплыў на творчасць беларускіх партрэтыстаў канца 19 - пач. 20 ст. У 1989 адкрыты музей-сядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва». У Націянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь зберагаюцца 13 жывапісных палотнаў Рэпіна, сярод іх: «Украінка ля плятня» (1876), «Запарожцы» (эскз да карціны, 1880-я г.), партрэты М.К. Ценішавай (1893), М.Ф.Андрэевай (1905).
Галерэя[правіць]
-
Беларус, 1892
-
Ivan the Terrible and his son Ivan on Friday, November 16, 1581, 1870-1873 (Tretyakov Gallery, Moscow)
-
Burlaks on Volga, 1870-73 (State Russian Museum, St. Petersburg)
-
Sadko in the Underwater Kingdom, 1876 (State Russian Museum)
-
Portrait of Leo Tolstoy 1887
-
St Nicholas of Myra in Lycia 1889
-
Portrait of Mendeleev
-
Portrait of Leo Tolstoy 1893
-
Wedding of Nicholas II and Alexandra Fyodorovna, 1894
-
Composer Modest Mussorgsky
-
Konstantin Pobedonostsev (sketch)
-
17 October 1905, 1906-1911
-
Protodeacon, 1877 (Tretyakov Gallery)
Бібліяграфія[правіць]
- Москвинов В., Репин в Москве, М., 1955;
- Иванов С., Москва в жизни и творчестве И. Е. Репина, М., 1960;
- Грабарь И. Э., Репин, т. 1—2, М., 1963—64;
- Новое о Репине, Л., 1969;
- Лясковская О. А., И. Е. Репин, 3 изд., М., 1982;
- Стернин Г. Ю., И. Е. Репин. Альбом, Л., 1985;
- Федоров-Давыдов А. А., И. Е. Репин, 2 изд., М., 1989.
- Репин и Здравнёво. Библиографический указатель. 1995-2001 / Сост. Шишанов В.А. Витебск: Витебский областной краеведческий музей, 2001. 20 с.[1]
- Сухоруков А., Шишанов В. К истории создания музея-усадьбы И. Е. Репина «Здравнёво» // Белорусско-русское культурное взаимодействие конца XIX-начала ХХ в.: Материалы научной конференции, посвящённой 150-летию со дня рождения И. Е. Репина и 100-летию пребывания художника в Беларуси. Витебск, 1995. С.111-117.
- Шишанов В. Здравнёво. Исторический облик и музеефикация усадьбы // Матэрыялы II Міжнароднай канферэнцыі па праблемах музеефікацыі унікальных гістарычных тэрыторый. Полацк, 1996. С.38-44.[2]
- Сухарукаў А., Шышанаў В. Музей-сядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» як цэнтр развіцця беларуска-рускіх культурных сувязяў// Нацыянальныя меншасці Беларусі. Кн.3. Брэст-Мінск, 1996. С.18-19.
- Шишанов В. Репин в Белоруссии // Служба спасения 01 (Минск). 2000. № 5. С.54-57.
- Шышанаў В. Невядомае Здраўнёва // Віцебскі сшытак. 2000. № 4. С.90-115.
- Шышанаў В. Беларусь і беларусы вачыма Іллі Рэпіна // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2001. (Беларусіка = Albaruthenica; Кн. 21). С.311-316.
- Сухарукаў А., Шышанаў В. Рэпіна І.Я. Музей-сядзіба «Здраўнёва» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.6. Кн.1. Мн.: БелЭн, 2001. С.174.
- Шишанов В. А. Здравнёво: после октября 1917 // Репинские чтения: Материалы чтений в Музее-усадьбе И. Е. Репина «Пенаты» (2003—2004). СПБ.: «ИП Комплекс», 2004. С.80-89.[3]
- Шишанов В. А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее // Репинские чтения: Материалы чтений в Музее-усадьбе И. Е. Репина «Пенаты» (2003—2004). СПБ.: «ИП Комплекс», 2004. С.90-97.[4]
- Шишанов, В.А. Материалы Государственного архива Витебской области о школе в усадьбе «Здравнево» / В.А. Шишанов // Адукацыя на Віцебшчыне: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., Віцебск, 30-31 сакавіка 2010 г., Віц. дзярж. ун-т, редкал.: В.У. Акуневіч (адк. рэд.) [і інш.] - Віцебск: УА «ВДУ імя П.М. Машэрава», 2010. - С.128-132.[5]
- Шишанов, В. А. Здравнёвские работы И. Е. Репина в русской художественной критике конца XIX - начала ХХ в. / В. А. Шишанов // Искусство и культура (Витебск). - 2011. - № 3. - С. 34 - 42.[6]
- Шишанов, В. А. «Жилье, простое, но симпатичное...» (Главный дом усадьбы И. Е. Репина «Здравнёво») / В. А. Шишанов // Золотая осень: материалы конференции Российской музейной провинции «Провинциальные 100-летники» / [гл. ред. Н. Н. Грамолина ; редкол.: Е. Е. Каштанова, П. Л. Булыгин] ; Гос. мемор. ист.-худож. и природ. музей-заповедник В. Д. Поленова. – Ч. 2: – [Тула: б. и.], 2012. – С. 160 – 169.
У Сеціве[правіць]
- Museum - manor I.E.Repin’s Zdravnevo
- Віцебскі абласны краязнаўчы музей
- Ilya Repin at Olga's Gallery
- Илья Репин. Картины и биография
- Репин, Илья Ефимович
- Шишанов В.А. К истории коллекции работ Репина в Витебском областном краеведческом музее
- Шишанов В.А. РЕПИН И БЕЛАРУСЬ
- Художественно-мемориальный музей И.Е. Репина (г.Чугуев)
- Валерий Шишанов Здравнёво: После октября 1917
- Витебский областной краеведческий музей
- Penaty, currently a museum
- Рэпін Ілля Яхімавіч. Карціны і біяграфіі
