Ілірыйцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Войны паміж ілірыйцамі (злева) і македанянамі (зправа)

Іліры́йцы (лац.: Illyrici): старажытныя індаеўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тыс. да н.э. насялялі тэрыторыю паўночнага захаду Балканскага паўвостраву ад узбярэжжа Адрыятычнага мора да Дуная. Найбольш вядомымі з гэтых плямёнаў былі істры, яподы, далматы, лібурны і інш. На паўночным захадзе межавалі з кельтамі, на ўсходзе — з фракійцамі.

Спачатку ілірыйцы займалі значныя тэрыторыі ў Цэнтральнай Еўропе, але былі выцеснены кельтамі. Вялі працяглую барацьбу з Рымам3 ст. да н.э.), але ў выніку былі заваяваныя (1 ст. да н.э.). Паступова асіміляваліся.


Літ.:
  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.5. Зуйкі — Кішы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 616 с.: іл., карты. С.63.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах