Імантс Кокарс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Імантс Кокарс
лат.: Imants Kokars
Дата нараджэння

16.8.1921

Месца нараджэння

Гулбэнэ, Мадонскі павет, Латвія

Дата смерці

24.11.2011

Месца смерці

Рыга, Латвія

Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССР Сцяг Латвіі Латвія

Прафесіі

харавы дырыжор
педагог

Узнагароды Народны артыст СССР— 1986 Дзяржаўная прэмія СССР — 1979
Кавалер ордэна Трох Зорак
Крыж Прызнання

Імантс Кокарс (лат.: Imants Kokars, 16 жніўня 1921, Гулбэнэ - 24 лістапада 2011) — латвійскі харавы дырыжор, педагог. Народны артыст СССР (1986), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1979). Кіраўнік і заснавальнік хору Ave Sol. Брат Гіда Кокарса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Імантс Кокарс нарадзіўся 16 жніўня 1921, у горадзе Гулбэнэ, Латвія. Скончыў Рыжскі педагагічны інстытут у 1957 годзе.

З 1955 па 1990 год кіраваў хорам «Дзіедоніс». У 1969 годзе арганізаваў Рыжскі камерны хор «Ave Sol». Пачынаючы з 1965 года з'яўляецца нязменным удзельнікам і галоўным дырыжорам зводнага хору на пеўчых святах у Латвіі. Прафесар і рэктар Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Я. Вітола (у 1977-1991 гг).

У 1969 годзе Імантс Кокарс зняўся ў мастацкім фільме «Хлапчукі вострава ліваў» (рэжысёры Эрык Лацыс і Яніс Стрэйч). У 1978 годзе рэжысёр Юрыс Подніекс зняў дакументальны фільм «Браты Кокарс». Імантс Кокарс памёр 24 лістапада 2011 ва ўзросце 90 гадоў.

Прызнанне і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Народны артыст Латвійскай ССР (1975)
  • Дзяржаўная прэмія Латвійскай ССР (1974)
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1979)
  • Народны артыст СССР (1986)
  • Ордэн Трох зорак
  • Крыж Прызнання

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.379

Шаблон:Dirigent-stub