Імперыя Інкаў
| Імперыя Інкаў Tawantinsuyu |
|||||||
|
|||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Сталіца | Куска | ||||||
| Мова | кечуа (афіцыйная) | ||||||
| Плошча | 800 тыс. км² (1438) 2 млн км² (1527) |
||||||
| Насельніцтва | 12 млн (1438) 20 млн (1527) |
||||||
| Форма кіравання | манархія | ||||||
| Сапа Інка | |||||||
| - 1438 – 1471 | Пачакутэк Юпанкі | ||||||
| - 1471 – 1493 | Тупак Інка Юпанкі | ||||||
| - 1493 – 1525 | Уайна Капак | ||||||
| - 1525 – 1532 | Уаскар | ||||||
| - 1532 – 1533 | Атаўальпа | ||||||
Імперыя Інкаў (кечуа: Tawantin Suyu, Tawantinsuyu, Таўантынсую, Тавантынсую) — буйнейшая па плошчы і колькасці насельніцтва індзейская раннекласавая дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы ў XI—XVI стст. Займала тэрыторыю ад цяперашняга Паста ў Калумбіі да ракі Маўле у Чылі. Імперыя ўключала ў сябе цалкам тэрыторыі цяперашніх Перу, Балівіі і Эквадора (за выключэннем часткі раўнінных ўсходніх раёнаў, парослых непраходнай сельвай), часткова Чылі, Аргенціны і Калумбіі. У 1533 г. іспанскія канкістадоры ўсталявалі кантроль над большай часткай імперыі, а ў 1572 годзе дзяржава інкаў спыніла сваё існаванне. Ёсць гіпотэза, што апошнім незалежным прыстанкам інкаў з'яўляецца нязнойдзены горад (краіна) Пайтыты (да сярэдзіны або канца XVIII стагоддзя).
Археалагічныя даследаванні паказваюць, што вялікая колькасць дасягненняў было ўспадкавана інкамі ад папярэдніх цывілізацый, а таксама ад падначаленых імі суседніх народаў. Да моманту з'яўлення на гістарычнай арэне інкаў у Паўднёвай Амерыцы існаваў шэраг цывілізацый: мачы (культура Мачыка, вядомая каляровай керамікай і ірыгацыйнымі сістэмамі), Уары (гэта дзяржава з'явілася правобразам Імперыі інкаў, хоць насельніцтва гаварыла, відаць, на іншай мове — Аймар) , Чыму (цэнтр — горад Чан-Чан, характэрная кераміка і архітэктура), Наска (вядомыя тым, што стварылі так званыя лініі Наска, а таксама сваімі сістэмамі падземных вадаправодаў, керамікай), Пукіна (цывілізацыя горада Ціаўанака з насельніцтвам каля 40 тысяч чалавек, якая знаходзілася на ўсход ад возера Тытыкака), Чачапояс («Ваяры хмар», вядомыя сваёй грознай крэпасцю Куэлап, якую яшчэ называюць «Мачу-Пікчу поўначы»).
| Гэта пачатак артыкула пра Інкаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Шаблон:Канкіста Перу і ранні каланіяльны перыяд
| Дакалумбавы культуры | |
|---|---|
| Паўночная Амерыка | Дакалумбавы культуры Паўночнай Амерыкі |
| Цэнтральная Амерыка | Арыдаамерыка — Вест-Індыя — Істма-Калумбія — Месаамерыка (Мовы Месаамерыкі — Ацтэкі — Мая — Альмекі — Іншыя культуры Месаамерыкі) |
| Паўднёвая Амерыка | Амазонскія культуры (Дакалумбава Бразілія — Льянас-дэ-Мохас — Маражо) — Андскія культуры (Інкі) — Патагонскія культуры — Мовы Паўднёвай Амерыкі |
| Культура і міфалогія | Касік — Ківа — Месаамерыканская гульня ў мяч — Пукара — Уака — Чанкі — Чынампа |
| Гл. таксама | Індзейцы — Археалогія Амерыканскага кантынента — Генацыд індзейцаў — Жывапіс індзейцаў — Індзейскія мовы — Кераміка індзейцаў — Калумбаў абмен — Канкіста — Культурныя рэгіёны Амерыкі — Кухня індзейцаў — Палеаіндзейцы — «Тры сястры» |
| Партал «Індзейцы» | |