Імперыя Маур'яў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Імперыя Маур'яў пры цару Ашоку

Імперыя Мау́р'яў — дзяржава ў старажытнай Індыі 317180 да н.э. са сталіцай у Паталіпутры.

Дзяржава Маур'яў атрымала гістарычную значнасць неўзабаве пасля паходаў Аляксандра Македонскага як вынік барацьбы Чандрагупты з царамі імперыі Нанда. Чандрагупта, вядомы грэчаскім аўтарам як Сандракот, спрабаваў прыцягнуць Аляксандра Македонскага на свой бок, але без поспеху, і пасля пашыраў сваю дзяржаву без дапамогі грэкаў.

Створаная ім імперыя Маур'яў знаходзілася ў пастаянным кантакце з Селеўкідамі і Грэка-бактрыйскім царствам.

Імперыя Маур'яў дасягнула найвышэйшага росквіту пры імператары Ашоку, які падпарадкаваў велізарную тэрыторыю з насельніцтвам каля 40 000 000 чал. (20 % ад агульнасусветнага) і распаўсюдзіў будызм.

Імперыя пала прыкладна праз 50 гадоў пасля смерці Ашокі ў выніку змовы Шунга, калі была ўсталявана новая дынастыя.

Прадстаўнікі дынастыі[правіць | правіць зыходнік]

Гады кіравання Цар
317298 да н.э. Чандрагупта
298272 да н.э. Біндусара
272—232 да н.э. Ашока (Ашокавардхана Піядасі)
232—225 да н.э. Кунала Джармавівардхана (на Захадзе)
232—225 да н.э. Дашаратха Деванампія (на Усходзе)
225—215 да н.э. Сампраці
212202 да н.э. Шалішука
202—195 да н.э. Дэваварман
195—187 да н.э. Шатадхану
187—180 да н.э. Брыхадратха

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:India-hist-stub Шаблон:Старажытнаіндыйскія царствы