Імшарніца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Імшарніца
Імшарніца шматлістая
Імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Верасакветныя

Сямейства:

Верасовыя

Род:

Імшарніца

Навуковая назва

Andromeda L., 1753

ITIS   23464
NCBI   95629

Імша́рніца, андрамеда (Andromeda) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Род уключае 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўночнага паўшар'я. Адзіны від на Беларусі — імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia) расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах.

Шматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна вышынёю 6-40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовьія, з яйцападобна-гарлачыкавым зросла-пялёсткавым вяночкам і чырвонай чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маі-чэрвені Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка.

Лекавая, фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах