Патронім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Імя па бацьку)

Патрóнім ці імя па бацьку — найболей распаўсюджаны від генесіянімічных празванняў, мянушка дзяцей, якая ўтварылася на аснове імені, прозвішча, мянушкі бацькі ці больш далёкага продка па мужчынскай лініі. Такія найменні часта з'яўляюцца па форме прыналежнымі прыметнікамі: Базылёвыя, Ваўковыя, Карцовыя, Попікавыя, Чыжыкавыя. Многія празванні гэтага тыпу ўтвараюцца пры дапамозе памяншальна-ласкальных суфіксаў, якія з'яўляюцца паказчыкамі роднасных адносін: Грыбочак, Салдацік, Попік, Мікітка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / пад рэд. Г. М. Мезенка, Г. М. Дзеравягі, В. М. Ляшкевіч, Г. К. Семяньковай. — Віцебск : УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2009. — 254с.