Інакенцій VI, Папа Рымскі
| Інакенцій VI Innocent VI |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 18 снежня 1352 — 12 верасня 1362 | ||
| Каранацыя: | 3 студзеня 1371 | |
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Клімент VI | |
| Пераемнік: | Урбан V | |
| Імя пры нараджэнні: | Эцьен Абер Étienne Aubert |
|
| Нараджэнне: | 1282 Мон, Францыя |
|
| Смерць: | 12 верасня 1362 Авіньён |
|
| Кардынал з: | 1342 | |
Інакенцій VI (лац.: Innocentius VI; па нараджэнні Эцьен Абер, фр.: Étienne Aubert; 1282 альбо 1295 — 12 верасня 1362) — папа рымскі з 1352 да 1362.
Эцьен Абер нарадзіўся ў в. Ле Мон (цяперашняя камуна Бейсак, Дэпартамент Карэз, Рэгіён Лімузен, Францыя). Працаваў выкладчыкам грамадскага права ў Тулузе, а затым стаў біскупам нуаёнскім і клермонскім.
У 1342 Абер быў назначаны кардыналам. Пасля смерці папы Клімента VI канклаў кардыналаў абраў Абера новым папам.
Інакенцій VI быў аднім з Авіньёнскіх папаў. Праз яго намаганні была падпісаная Брэціньіская дамова паміж Францыяй і Англіяй (1360). Падчас праўлення Інакенція VI Візанційскі імператар Іаан V Палеалог прапанаваў падчыніць грэчаскую праваслаўную царкву каталіцкай царкве пры ўмове падтрымкі апошняй супраць імператара Іаана VI Кантакузіна. Аднак, па прычыне адсутнасці сродкаў, Папа Інакенцій VI адмовіўся ад прапановы Іаана V.
У быцці Інакенція VI папам папскі палац у Авіньёне быў вымушаны прадаваць мастацкія творы для збору грошай, якія былі патрэбныя на вядзенне вайны ў Італіі і барацьбу супраць эфектаў чумы у Авіньёне. У 1357 папа скардзіўся на галечу.
Пасля смерці ў 1362 Папа Інакенцій VI быў пахаваны ў манастыры ў Вільнев-Ле-Авіньёне.
| Папярэднік |
Папа рымскі 1352–1362 |
Наступнік |
