Інгемар Юхансан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Інгемар Юхансан

Енс Інгемар Юхансан (шв.: Jens Ingemar Johansson; 22 верасня 1932, Гётэбарг, Вестра-Гёталанд, Швецыя- 30 студзеня 2009, Гётэбарг, Вестра-Гёталанд, Швецыя) — шведскі баксёр-прафесіянал, які выступаў у цяжкай вагавой катэгорыі. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1952 года. Чэмпіён свету ў цяжкай (1959-1960) вагавой катэгорыі.

Аматарская кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1952 годзе Інгемар Юхансан удзельнічаў у хельсінкскай Алімпіядзе. Ён дайшоў да фіналу, дзе сустрэўся з амерыканцам Эдам Сандэрсам. За пасіўны бокс у фінале рэферы дыскваліфікаваў шведа. Юхансан быў пазбаўлены медалі за 2-е месца. Міжнародны алімпійскі камітэт узнагародзіў шведа сярэбраным медалём праз 30 гадоў - у 1982 годзе.

1952-1963[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у снежні 1952. Амаль усе баі правёў у Швецыі. У траўні 1957 года Юхансан у 5-м раўндзе накаўтаваў Генры Купера.

У лютым 1958 года ён у 13-м раўндзе накаўтаваў Джо Эрскіна. У верасні 1958 года Юхансан ў 1-м раўндзе накаўтаваў непераможаным Эдзі Махена.

У чэрвені 1959 ён у ЗША сустрэўся з чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе Флойдам Патэрсанам. Чэмпіён быў на падлозе сем разоў. У 3-м раўндзе швед накаўтаваў амерыканца.

У чэрвені 1960 адбыўся 2-і бой паміж Юхансанам і Флойдам Патэрсанам. Амерыканец накаўтаваў суперніка ў 5-м раўндзе.

У красавіку 1963 Юхансан перамог па ачках Брайна Лондана. Пасля гэтага бою швед сышоў з бокса. За ўсю прафесійную кар'еру ён ні разу не сустрэўся з баксёрамі, якія мелі адмоўны рэкорд, перамог ўсіх супернікаў, з кім сустракаўся на прафесійным рынгу. Ён правёў 28 баёў, у якіх атрымаў 26 перамог (з іх 17 накаўтам).


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.