Інгрыд Ноль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Інгрыд Ноль

Інгрыд Ноль(ням.: Ingrid Noll; 29 верасня 1935, Шанхай) — нямецкі аўтар дэтэктываў і трылераў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і доктара. У 1949 годзе бацькі вярнуліся ў Германію. Пасля заканчэння каталіцкай школы для дзяўчат вывучала германістыку і гісторыю мастацтваў у Бонскім універсітэце. У 1959 годзе выйшла замуж за доктара Петэра Гулаца, мае траіх дзяцей. Сваё жыццё яна прысвяціла хатняй гаспадарцы і дзецям, а таксама дапамагала мужу ў працы. У вольны час пачала пісаць.

Першы раман Інгрыд Ноль "Мёртвы певень" (Der Hahn ist tot) выйшаў у 1991 годзе, калі пісьменніцы было 55 гадоў, а дзеці раз'ехаліся з бацькоўскага дому. Ён адразу зрабіў яе знакамітай. Ноль — аўтар яшчэ больш чым тузіна кніг, перакладзеных на 21 мову свету. У аснове яе раманаў часцей за ўсё ляжаць выкшталцоныя забойствы жанчынамі сваіх мужоў ці каханкаў.

Інгрыд Ноль лічыцца на сённяшні дзень адной з найвыбітнейшых пісьменніц Германіі.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.