Індакітайская вайна
| Першая Індакітайская вайна | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Індакітайскія войны | |||||||||
Салдат Замежнага легіёна (1954) |
|||||||||
|
|||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||
Пры падтрымцы: |
Пры падтрымцы: |
||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
(1945—1946) (1946—1948) (1948—1949) (1949—1950) (1950—1951) (1952—1953) (1953—1954) |
|||||||||
| Сілы бакоў | |||||||||
| Французскія УС: 190000 Мясцовыя дапаможныя падраздзяленні: 55000 Армія Дзяржавы В'етнам: 150000 Усяго: ~400000 |
Галоўныя сілы: 125000 Рэгіянальныя сілы: ~75000 Апалчэнне: ~250000 Усяго: 450000 |
||||||||
| Ваенныя страты | |||||||||
| Францыя: 75 581 загінулых, 64 127 паранены, 40 000 патрапілі ў палон | 175 000—500 000 загінулых[2][3] | ||||||||
Шаблон:Гісторыя В'етнама Першая Індакітайская вайна (Індакітайская вайна) — вялася Францыяй за захаванне сваіх індакітайскіх калоній. Асноўныя падзеі вайны адбываліся на в'етнамскай тэрыторыі, на якой рознымі сіламі былі абвешчаны дзве дзяржавы: 2 верасня 1945 года камуністамі на ўсёй в'етнамскай тэрыторыі абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка В'етнам, а ў 1949 годзе на той-жа самай усёй в'етнамскай тэрыторыі французамі, якія часова захапілі яе, абвешчана Дзяржава В'етнам. Таксама баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Камбоджы і Лаоса, аднак тут яны не аказалі значнага ўплыву на ход вайны. Ва ўсіх выпадках Францыя пры падтрымцы мясцовых саюзнікаў (а з 1950 года і пры падтрымцы ЗША) вяла барацьбу супраць мясцовых камуністычных паўстанцаў, якія змагаліся за незалежнасць сваіх краін пры падтрымцы Кітая і СССР.
Першая Індакітайская вайна ў В'етнаме вядома як вайна Супраціўлення — вайна в'етнамскіх нацыяналістаў і камуністаў, аб'яднаных пад эгідай ваенна-палітычнага руху «В'етмінь», супраць французскай каланіяльнай адміністрацыі ў 1945—1954, якая скончылася падзелам в'етнамскай тэрыторыі на дзве незалежныя дзяржавы: Дэмакратычную Рэспубліку В'етнам (сталіца — Ханой) на поўначы і Дзяржаву В'етнам (сталіца — Сайгон) на поўдні.
Зноскі
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індакітайская вайна- VIÊTNAM: La première Guerre 1945—1954 (1) 52' Documentary(фр.)
- VIÊTNAM: La première Guerre 1945—1954 (2) 52' Documentary(фр.)