Інданезійская рупія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інданезі́йская ру́пія (індан. rupiah) — афіцыйная грашовая адзінка Інданезіі. Сімвал для вызначэння — Rp. Неафіцыйная назва рупіі «perak» («срэбра» на інданезійскай мове).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая рупія, 1945–1965[правіць | правіць зыходнік]

Першая рупія была ўведзена ў 1945 годзе, але на працягу інданезійскай вайны за Незалежнасць (1945–1949 гг.) рупія абарачалася паралельна з нідэрландскім гульдэнам і рупіяй Японскіх акупацыйных уладаў. Да 1949 года інданезійская рупія выцесніла астатнія валюты.

Астравы Рыау і інданезійская палова Новай Гвінеі мелі ўласныя варыянты рупіі, але яны былі адменены ў 1964 і 1971 гг. адпаведна.

Другая рупія, 1965[правіць | правіць зыходнік]

Вялікая інфляцыя выклікала неабходнасць правесці дэнамінацыю нацыянальнай валюты. 13 снежня 1965 года, была ўведзена новая рупія, якую мянялі па курсе 1000 старых да адной новай рупіі.

Азіяцкі фінансавы крызіс 19971998 гг. абрушыў курс рупіі на 35% і быў галоўным фактарам звяржэння ўраду прэзідэнта Сухарта. Курс рупіі быў у межах 2000–3000 за 1 долар ЗША, але знізіўся да 16 800 рупій за долар да чэрвеня 1998 года.

Банкноты і манеты[правіць | правіць зыходнік]

Дробныя манеты (сенаты) былі адменены ў выніку інфляцыі.

Інданезійскія банкноты — тыповыя папяровыя купюры, але былі выпускі і палімерных банкнот. У 1993 годзе, пяць мільёнаў купюраў з палімера наміналам 50 000 рупій былі выпушчаныя ў абарачэнне, прысвечаныя «20 гадоў эканамічнага развіцця». На ёй выяўлены прэзідэнт Сухарта, на адваротным боку аэрапорт Саэкарна-Хата ў Джакарце з уздымаючымся самалётам, які сімвалізуе развіццё Інданезіі. У 1999 годзе былі выпушчаны ў абарачэнне 100 000 купюр з палімера, з-за таго што Банк Інданезіі палічыў, што іх будзе складаней падрабіць і яны будуць меней зношвацца. Аднак у лічыльных машынах у банках былі праблемы з гэтымі купюрамі, таму Банк Інданезіі вярнуўся да папяровых банкнот.

У абарачэнні знаходзяцца манеты дзвюх серый: манеты з металічнага сплаву, вырабленыя ў 1995–1997 гг., і алюмініевыя манеты 2002–2005 гг.