Індаеўрапейскія мовы
|
Індаеўрапейцы |
|---|
| Індаеўрапейскія мовы |
| Албанская · Армянская Балтыйскія · Кельцкія Германскія · Грэчаская Арыйскія · Італійскія Славянскія мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія |
| Індаеўрапейцы |
| Албанцы · Армяне Балты · Кельты · Германцы Грэкі · Індаарыйцы Іранцы · Раманцы · Славяне гістарычныя: Хеты · Кельты · Германцы · Скіфы |
| Протаіндаеўрапейцы |
| Мова · Грамадства · Рэлігія |
| Прарадзіма індаеўрапейцаў |
| Курганная гіпотэза Анаталійская гіпотэза Армянская гіпотэза Індыйская гіпотэза Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці |
| Індаеўрапеістыка |
Індаеўрапейскія мовы — самая распаўсюджаная ў міры моўная сям'я. Прадстаўленая на ўсіх заселеных кантынентах Землі, лік носьбітаў перавышае 2,5 млрд. Паводле сучасных гледжанняў шматлікіх лінгвістаў, з'яўляецца часткай макрасям'і настратычных моў.
Тэрмін «індаеўрапейскія мовы» (англ.: Indo-European languages) быў упершыню ўведзены англійскім даследчыкам Томасам Юнгам у 1813. Часам раней індаеўрапейскія мовы зваліся «арыйскімі», аднак у цяперашні час гэтым тэрмінам называецца падсям'я індаеўрапейскіх моў, якая ўключае ў сябе нурыстанскую галіну і індаіранскія мовы.
[правіць] Паходжанне і гісторыя
Мовы індаеўрапейскай сям'і паходзяць ад адзінай праіндаеўрапейскай мовы, носьбіты якой жылі парадку 5—6 тыс. гадоў назад. Існуе некалькі гіпотэз аб месцы зараджэння праіндаеўрапейскай мовы, у прыватнасці, завуць такія рэгіёны, як Усходняя Еўропа, Пярэдняя Азія, стэпавыя тэрыторыі на стыку Еўропы і Азіі. З вялікай верагоднасцю старажытнымі індаеўрапейцамі (або адной з іх галін) можна лічыць так званую «ямную культуру», носьбіты якой у III тыс. да н. э. насялялі ўсход сучаснай Украіны і поўдзень Расіі. [1]
[правіць] Састаў
Індаеўрапейская сям'я ўключае ў сябе албанскую, армянскую, грэчаскую мовы і раманскую, германскую, кельцкую, балтыйскую, славянскую, іранскую, індыйскую, анаталійскую (хета-лувійскую), тахарскую і італійскую моўныя групы. Пры гэтым анаталійская, тахарская і італійская групы прадстаўлены толькі мёртвымі мовамі.
Прызнаючы асаблівы характар хета-лувійскай (анаталійскай) групы адносна астатніх, даследчыкі інтэрпрэтуюць індаеўрапейскую сям'ю як (макра)сям'ю, якая складаецца з двух падсямей — хета-лувійскай (анаталійскай) і ўласна індаеўрапейскай, макрасям'я называецца інда-хецкай. Абгрунтавана адасобленае вылучэнне і тахарскіх моў.
| Моўныя сем'і Еўразіі | ||
|---|---|---|
| Моўныя сем'і | абхаза-адыгская • аўстраазіяцкая • аўстранезійская • андаманская • паўночнакаўказская • енісейская • індаеўрапейская • картвельская • мангольская • мяа-яа • нахска-дагестанская • семіцкая • сіна-тыбецкая • тай-кадайская • тунгуса-маньчжурская • цюркская • уральская • чукоцкая-камчацкая • шампенская • эскімоска-алеўцкая • юкагірская • япона-рукюская | |
| Ізаляваныя мовы | айнская • баскская • бурушаскі • карэйская • кусунда • нахалі • ніўхская | |
| Зніклыя | міжземнаморскія мовы (палеаіспанскія мовы • тырэнская сям'я) • хацкая • хурыта-ўрарцкая сям'я • эламская • шумерская | |
| Геаграфічныя аб'яднанні | каўказскія мовы • палеаеўрапейскія мовы • палеаазіяцкія мовы | |
| Гіпотэзы | алтайская • аўстрычная • інда-ўральская • настратычная • сіна-каўказская • паўночнакаўказскія • уральска-юкагірская • урала-алтайская | |