Індыйскі акіян
Індыйскі акіян — водная прастора між Азіяй на поўначы, Афрыкай і Аравійскім паўвостравам на захадзе, Аўстраліяй, Індакітаем і Зондскімі астравамі на ўсходзе і Антарктыдай на поўдні.
Чацвёрты па памеры акіян Зямлі, пакрывае каля 20% яе воднай паверхні. Яго плошча складае 90,17 млн км²; аб'ём - 210 млн км³.
Самая паўночная кропка Індыйскага акіяна знаходзіцца прыкладна на 30° паўночнай шыраты ў Персідскім заліве. Шырыня Індыйскага акіяна складае прыблізна 10 000 км паміж паўднёвымі кропкамі Аўстраліі і Афрыкі.
Змест |
[правіць] Гісторыя фарміравання
Індыйскі акіян сфармаваўся на стыку Юрскага і Крэйдавага перыядаў у выніку распаду Гандваны. Тады адбылося аддзяленне Афрыкі і Дэкана ад Аўстраліі з Антарктыдай, а пазней - Аўстраліі ад Антарктыды (у палеагене, каля 50 мільёнаў гадоў таму).
[правіць] Клімат
У дадзеным рэгіёне вылучаюць чатыры выцягнутых ўздоўж паралеляў кліматычных пояса. У першым, размешчаным на поўнач ад 10° паўднёвай шыраты, пераважае мусонны клімат з частымі цыклонамі, якія перамяшчаюцца ў напрамку узбярэжжаў. Улетку тэмпература над акіянам складае 28-32°C, зімой паніжаецца да 18-22°C. Другая зона (пасатны клімат) размяшчаецца паміж 10 і 30 градусам паўднёвай шыраты. На працягу ўсяго года тут дзьмуць паўднёва-ўсходнія вятры, асабліва моцныя з чэрвеня па верасень. Сярэдняя гадавая тэмпература дасягае 25°C. Трэцяя кліматычная зона ляжыць паміж 30 і 45 паралелямі, у субтрапічных і ўмераных шыротах. Улетку тэмпература тут дасягае 10-22°C, а ўзімку - 6-17°C. Ад 45 градусаў і паўднёвей характэрныя моцныя вятры. Узімку тэмпература тут вагаецца ад -16°C да 6°C, а летам - ад -4°C да 10°C.
[правіць] Флора і фауна
Флора і фаўна гэтага рэгіёну незвычай багатыя. Раслінны свет прадстаўлены бурымі, чырвонымі і зялёнымі водарасцямі. Тыповымі прадстаўнікамі заапланктона з'яўляюцца весланогія рачкі, сіфанафоры і крыланогія малюскі. Акіянскія вады засяляюць малюскі, кальмары, крабы і лангусты. Рыбы прадстаўлены губанамі, шчаціназубымі, святлівымі анчоўсамі, рыбамі-папугаямі, рыбамі-хірургамі, лятучымі рыбамі і атрутнымі крылаткамі. Характэрнымі насельнікамі акіянаў з'яўляюцца наўтылусы, ігласкурыя, каралы Fungia, Seratopia, Sinularia і кісцяпёрыя рыбы. Незвычайная і прыгожая велізарная харонія. Да эндэмікаў адносяцца марскія змеі і дзюгонь - млекакормячых атрада сірэн.
Большая частка вод Індыйскага акіяна ляжыць у трапічным і ўмераным паясах. У цёплых водах жывуць шматлікія каралы, якія, нараўне з іншымі арганізмамі - такімі, напрыклад, як чырвоныя водарасці - будуюць каралавыя астравы. У каралавых рыфах існуюць разнастайныя жывёлы: губкі, малюскі, крабы, ігласкурыя і рыбы. У трапічных мангравых зарасніках жывуць ракападобныя, малюскі і медузы (дыяметр апошніх часам перавышае 1 м).
[правіць] Эканамічнае значэнне
[правіць] Рыбны промысел
Значэнне Індыйскага акіяна для сусветнай рыбалоўнай здабычы невялікае: уловы тут складаюць толькі 5% ад агульнага аб'ёму. Галоўныя прамысловыя рыбы тутэйшых вод — тунец, сардзіна, хамса, некалькі відаў акул, баракуды і скаты; ловяць тут таксама крэветак, амараў і лангустаў.
[правіць] Транспартныя шляхі
Найважнейшымі транспартнымі шляхамі Індыйскага акіяна з'яўляюцца маршруты з Персідскага заліва ў Еўропу і Паўночную Амерыку, а таксама з Адэнскага заліва ў Індыю, Інданезію, Аўстралію, Японію і Кітай.
[правіць] Дзяржавы ўзбярэжжа Індыйскага акіяна
У Індыйскім акіяне размешчаны астраўныя дзяржавы Мадагаскар (чацвёрты па плошчы востраў у свеце), Каморскія астравы, Сейшэльскія астравы, Мальдывы, Маўрыкій, Шры-Ланка. Акіян абмывае на ўсходзе такія дзяржавы: Аўстралія, Інданезія, на паўночным усходзе: Малайзія, Тайланд, М'янма, на поўначы: Бангладэш, Індыя, Пакістан, на захадзе: Аман, Самалі, Кенія, Танзанія, Мазамбік, ПАР. На поўдні мяжуе з Антарктыдай.
[правіць] Астравы
| Рэгіёны свету | |||
| Амерыка | Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая | ||
|---|---|---|---|
| Еўропа | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | ||
| Азія | Заходняя · Центральная · Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя · Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход |
||
| Афрыка | Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая | ||
| Акіянія | Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія | ||
|
|
|||
| Палярныя вобласці | Арктыка · Антарктыка | ||
| Акіяны | Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі · Паўднёвы | ||
| Моры Індыйскага акіяна | |
|---|---|
|
|
|
| * Па гідралагічнаму, гідрахімічнаму і інш. рэжымам адносіцца да мораў |

