Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане
Па-англійску

Indiana University Bloomington

Дэвіз

лац.: Lux et Veritas
англ.: Light and Truth
руск.: Святло і ісціна

Заснаваны ў

1820

Тып

грамадскі

Мэтавы фонд

1,37 млрд долараў[1] (2010)

Прэзідэнт

Майкл Мак-Рубі

Месца размяшчэння

Блумінгтан, Індыяна, ЗША
Каардынаты: 39°10′02″ пн. ш. 86°31′17″ з. д. / 39.167222° пн. ш. 86.521389° з. д. (G) (O) (Я)39°10′02″ пн. ш. 86°31′17″ з. д. / 39.167222° пн. ш. 86.521389° з. д. (G) (O) (Я)

Кампус

гарадскі (7,84 км²)

Студэнтаў

&&&&&&&&&&042464.&&&&&042 464[2]

Бакалаўраў

&&&&&&&&&&032367.&&&&&032 367[2]

Магістраў і дактароў

&&&&&&&&&&&09108.&&&&&09 108[2]

Выкладчыкаў

&&&&&&&&&&&02973.&&&&&02 973[2]

Колеры

крэмавы і малінавы,          

Афіцыйны сайт

www.iub.edu

Indiana U logotype.png

Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане (англ.: Indiana University Bloomington) — грамадскі даследчы ўніверсітэт ЗША, вядучы кампус Індыянскага ўніверсітэта[3], размешчаны ў Блумінгтане, штат Індыяна.

У 2010 годзе Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане заняў 75-ю пазіцыю ў рэйтынгу «Нацыянальныя ўніверсітэты» выдання U.S. News & World Report[4], а таксама 90-ю пазіцыю ў Акадэмічным рэйтынгу ўніверсітэтаў свету[5]. Універсітэт уваходзіць у спіс Public Ivy(англ.) бел., створаны ў 1985 годзе вучоным і даследчыкам амерыканскіх універсітэтаў Рычардам Молам, як спіс лепшых грамадскіх універсітэтаў, дапоўнены ў 2001 годзе іншым навуковым Говардам Грынам. Акрамя таго кампус у Блумінгтане з 1909 года з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на восень 2010 год, сярод больш чым &&&&&&&&&&042000.&&&&&042 000 студэнтаў (undergraduate students) і аспірантаў (graduate students) універсітэта мелася 4826 замежных студэнтаў. Сярод студэнтаў — грамадзян ці пастаянных жыхароў ЗША было 1851 афраамерыканец, 1718 асоб азіяцкага паходжання, 1416 асоб лацінаамерыканскага паходжанні, 97 карэнных амерыканцаў, і 26 прадстаўнікоў карэнных народнасцей ціхаакіянскіх астравоў (гавайцы, самаанцы і інш.). 604 студэнта ўказалі «змяшаную» расавую прыналежнасць. Большая частка студэнтаў — 68 %, з Індыяны, аднак сярод студэнтаў ёсць прадстаўнікі 49 штатаў ЗША і 137 замежных дзяржаў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сампл Гейтс — уваход у гістарычную частку кампуса, пабудаваную ў перыяд з 1884 па 1908 год

У 1820 годзе ўрад Індыяны заснаваў навучальную ўстанову, якая была вядома тады як «семінарыя штата» і размяшчалася на рагу Секанд-стрыт і Каледж-авеню[6]. Канстытуцыя штата Індыяна 1816 года патрабавала ад Генеральнай асамблеі штата стварыць агульную сістэму адукацыі, пачынаючы ад сярэдніх школ і сканчаючы ўніверсітэтамі, дзе навучанне павінна быць бясплатным і ў роўнай ступені адкрытым для ўсіх. Будаўніцтва першых будынкаў новага ўніверсітэта пачалося ў 1822 годзе, а ў 1824-м пачаліся заняткі[7].

Першым прэзідэнтам універсітэта стаў Эндру Уайлі, у 1829 годзе, тады ж Генеральная асамблея змяніла назву школы на «Індыянскі каледж». Сучасную назву ўніверсітэт атрымаў у 1838 годзе. Смерць прэзідэнта Уайлі ў 1851 годзе адзначыла сабой заканчэнне першага перыяду развіцця ўніверсітэта. Наступныя змены прыйшлі толькі ў 1885 годзе, калі яго прэзідэнтам стаў біёлаг Дэвід Стар Джордан[7].

У 1867 годзе[7] Сара Морысан была першай жанчынай, якая стала студэнткай універсітэта, а ў 1873 годзе яна стала і першым прафесарам-жанчынай.

У 1883 годзе ўніверсітэт прысудзіў сваю першую доктарскую ступень, а таксама правёў першы міжвузаўскі спартыўны матч (па бейсболу). Аднак у гэты год кампус універсітэта, які размяшчаўся на першапачатковым месцы ў цэнтры горада Блумінгтан згарэў дашчэнту. Замест таго, каб аднаўляць будынкі, як гэта здаралася пасля некаторых іншых здарэнняў, было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага кампуса на ўсходзе горада, якое адбывалася з 1884 па 1908 год[7].

Першае аддзяленне ўніверсітэта за межамі Блумінгтана было адкрыта ў 1916 годзе, у Індыянапалісе. У 1920 годзе адкрыліся школа музыкі і бізнес-школа. У 1940-х гадах з'явіліся аддзяленні ўніверсітэта ў Кокама(англ.) бел. і Форт-Уэйне. У 1947 годзе адкрыўся інстытут Кінсі, які выклікаў мноства спрэчак, праводзячы даследаванні ў вобласці сексуальных адносін[7].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Музычная школа Джэйкабса. Заснавана ў 1921 годзе, сёння тут вучыцца каля 1600 студэнтаў, што ставіць яе па гэтым паказчыку на другое месца ў спісе Нацыянальнай асацыяцыі музычных школ[8]

У склад Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане ўваходзяць 14 каледжаў і школ:

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Музычная школа Джэйкабса
  • Бізнес-школа Кэлі
  • Юрыдычная школа Маера
  • Педагагічная школа
  • Школа здароўя, фізічнай адукацыі і адпачынку
  • Школа інфарматыкі і камп'ютарных навук
  • Журналісцкая школа
  • Школа бібліятэчнай справы і інфармацыйных навук
  • Школа сястрынскай справы
  • Школа аптаметрыі
  • Школа грамадскіх і экалагічных праблем
  • Школа сацыяльнай працы
  • Вышэйшая ўніверсітэцкая школа

Кампус[правіць | правіць зыходнік]

Плошча кампуса Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане складае 7,8 кв.км. На яго тэрыторыі размешчана мноства будынкаў, якія прадстаўляюць гістарычную каштоўнасць. Кампус багата азелянёны, праз яго працякае гэтак званая «Рака Джордана», якая атрымала імя ў гонар Дэвіда Стара Джордана — дарвініста, іхтыёлага і прэзідэнта Індыянскага ўніверсітэта ў Блумінгтане, а затым і Стэнфарда[9].

Зноскі

  1. 2010 NACUBO-Commonfund Study of Endowments (англ.) . NACUBO Endowment Study. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2010-11 IU Factbook (англ.) . Indiana University Bloomington. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2011. Праверана 15 жніўня 2011.
  3. The Ideal College Experience (англ.) . The Trustees of Indiana University. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  4. Indiana University--Bloomington (англ.) . U.S.News & World Report. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  5. Academic Ranking of World Universities - 2010 (англ.) . ShanghaiRanking Consultancy. Праверана 15 жніўня 2011.
  6. Seminary Park (англ.) . City of Bloomington. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 History (англ.) . The Trustees of Indiana University. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2011.
  8. Frederic P. Miller Jacobs School of Music — 2010. — 80 с. — ISBN 9786130734756.
  9. The Ideal College Experience (англ.) . The Trustees of Indiana University. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2012.